Главная » BY, Гомельская, Культура

У Светлагорску абвешчана аб падрыхтоўцы навукова-практычнай канферэнцыі

3 января 2012 Комментариев нет

Яна адбудзецца ў чацвёрты раз пад традыцыйнай назвай “Шацілкаўскія чытанні”. Асаблівасць канферэнцый у Светлагорску – гэта тое, што разам з сур’ёзнымі даследчыкамі ў іх могуць браць удзел студэнты і нават старшакласнікі, для якіх запланавана юнацкая секцыя. На думку арганізатараў, гэта павінна заахвочваць моладзь, у якой ёсць задаткі да навуковай працы.

Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Але асноўнай мэтай мерапрыемства з’яўляецца папулярызацыя даследаванняў, якія датычацца Светлагорскага і суседніх раёнаў, а таксама працаў навукоўцаў, якія паходзяць з гэтага краю. Хоць і іншыя аўтары, якія лічаць, што іх тэма будзе цікавай для канферэнцыі, могуць падаць заяўку на ўдзел.

– Як і ў папярэднія два гады, канферэнцыя будзе праходзіць у красавіку ў мясцовым музеі. Старшынём арганізацыйнага камітэту з’яўляецца Сяргей Рассадзін, прафесар гісторыі з Мінску, – паведаміў магістр гістарычных навук, сакратар аргкамітэту Аляксандр Петухоў.

Першая гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя ў Светлагорску адбылася ў 1995 годзе, другая – у 2010. Пачынаючы з 2011 года, калі мерапрыемства праводзілася ў трэці раз, канферэнцыі абвяшчаюцца як навукова-практычныя – гэта значыць, што могуць быць прадстаўлены даклады па любой навуковай галіне.

– Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 31 сакавіка, а сама канферэнцыя запланавана на 20 красавіка. З пытаннямі адносна ўдзелу можна звяртацца на электронны адрас szacilki450@gmail.com, альбо па тэлефоне (033) 616 95 96, ці па тэлефоне музея (02342) 5 42 59, – удакладніў А. Петухоў.

Мяркуецца, што артыкулы па матэрыялах канферэнцыі будуць прадстаўлены ў выглядзе зборніка.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram