Главная » BY, Гродненская, Политика

Розгалас у Польшчы аб пагрозе з Усходу

11 января 2012 Комментариев нет

Артыкул “Генштаб Расіі рыхтуецца абараняць Беларусь ад палякаў”,  на мінулым тыдні стаў адной з тэмаў у польскіх СМІ. Кіраўнік польскай партыі “Права і справядлівасць” і былы прэмьер-міністр Яраслаў Качыньскі даў з гэтай нагоды адмысловае інтэрвію.

“На думку аўтараў распрацоўкі, Польшча не мае прэтэнзій на расійскія тэрыторыі, але навастрае зубы на Заходнюю Беларусь”, – паведаміла аб дакуменце Генштаба Польскае радые са спасылкай на Беларускія рэгіянальныя навіны.

“Генерал арміі Мікалай Макараў падчас прэзентацыі знешніх пагроз прадставіў карту, з якой вынікала, што тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Расіі маюць  Нарвегія, Фінляндыя, Эстонія, Германія і Літва (апошнія дзве краіны – на Калінінградскую вобласць). Польшча не пагражае Расіі, але хоча забраць заходнія тэрыторыі Беларусі. Сенсацыйная інфармацыя з’явілася на сайце Regionby.org”, – піша блізкая да польскага ўраду газета “Жэчпаспаліта” (“Rzeczpospolita“).

“Расійскі ваенны эксперт Аляксандр Гольц лічыць, што адбылося “няправільнае тлумачэнне” таго, што меў на ўвазе генерал Макараў”, – адзначае газета. “Расійскае войска не гатова да ўзброенага канфлікту з краінамі НАТА, і ў яго выступе гэтага не было”, – сказаў эксперт газеце “Rzeczpospolita”.

“Прэзентацыя начальніка Генеральнага штабу трапіла ў Інтэрнет. Польшча хоча Гродна, а Германія – Калінінград”, – так прадставіў гэтую тэму польскі тэлеканал навінаў “ТВН-24” (TVN24). Спасылаючыся на партал Regionby.org, тэлекананал разам з тым адзначае: “Сама Беларусь не чуе пагрозы”, і прыводзіць вытрымкі з беларускіх урадавых дакументаў – “Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі” і “Ваеннай дактрыны” – аб тым, што межы Беларусі не з’яўляюцца прадметам спрэчак.

“Расія хоча стварыць аснову для канфлікту паміж Польшчай і Беларуссю. Між тым, большасць беларусаў станоўча ставіцца да Польшчы”, – каментуе польскі інтэрнет-партал Radiownet.pl, які спецыялізуецца на аглядзе СМІ.

Кіраўнік польскай партыі “Права і справядліваць” (менавіта яе прыхільнікаў падазраюць у экспансіяністскіх настроях) і былы прэмьер-міністр Польшчы Я. Качыньскі даў з гэтай нагоды вялікае інтэрвію для Радые Рацыя. Ён адзначыў, што “пытанне тэрытарыяльных прэтэнзіяў увогуле не існуе ў польскай палітыцы”. “Пытанне межаў ужо даўно вырашанае. Не чуў, каб нехта з польскага боку прад’яўляў тэрытарыяльныя прэтэнзіі. Гэтая справа – закрытая гісторыя. Можа такая, якую мы і не лічым найлепшай, але закрытая”, – сказаў Я.  Качыньскі.

Крыніца:  Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram