Главная » BY, Гродненская, Культура

Каля сінагогі ў Горадні зноўку капаюць

19 января 2012 Один комментарий

Земляныя працы каля будынку гродзенскай сінагогі на Траецкай: ці ёсць небяспека?

Гарызонт завален... Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Каля будынку пастаянна працуе экскаватар, які ўжо выкапаў траншэю каля самай сцяны з боку вуліцы Траецкай, а таксама з боку аўтастаянкі і яру. Будаўнікі каментароў не даюць, а адзін з іх спрабуе забараніць фатаграфаваць, спасылаючыся на тое, што «будынак сінагогі – прыватная маёмасць».

— Пакуль не магу сказаць нічога канкрэтнага, — каментуе сітуацыю гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч, — але вядома, што некалькі год таму, калі ля сценаў сінагогі пракладалі кабель, былі выяўленыя косткі. Калі гэтым разам будаўнікі пойдуць далей, гэта можа быць небяспечна.

Каля будынку няма аніякіх шыльдачак з апісаннем характару працаў, якія вядуцца каля будынку, які ўваходзіць у спіс ахоўваемых дзяржавай помнікаў.

Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

 

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Один комментарий »

  • klar пишет:

    А ў мяне пытанне — чаму гэта, па словах Вашкевіча, будзе небяспечна?

Реклама от RedTram