Главная » BY, Брестская, Культура, Темы

У разбураным шляхецкім фальварку каля Пружан знайшлі жалезныя артэфакты

20 января 2012 Комментариев нет

Сярод  іх дахавая бляха – аналог той, якой накрытыя Сабор Парыжскай Багамаці і Брытанскі Парламент.

Пра знаходкі паведаміў паэт, пчаляр і краязнаўца Мікола Папека:

Такой бляхай пакрыты быў увесь фальварак, але кляймо, або завадскі знак, толькі на адной. Гэта, верагодна, таму, што калі адпраўлялі груз, штампавалі толькі верхнюю бляху.

На блясе два знакі: "Лысьвенская горная акруга графа П.А.Шувалава" і "Залаты медаль Сусветнай выставы ў Парыжы" - Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Вікіпедыя пацвярджае звесткі пра такую прадукцыю Лысьвенскага металургічнага завода (на сёння Пермскі край Расійскай Федэрацыі). Найвышэйшую ўзнагароду ў Парыжы “ліставое жалеза” з Лысьвы атрымала ў 1900 годзе. Пацвярджаюцца таксама прыналежнасць выраба графу Шувалаву (герб  Аднарог) і пастаўкі для Сабора Парыжскай Багамаці ды Брытанскага Парламента.

Яшчэ ў друзе была знойдзеная ўнікальная чыгунная дзверца ад печы. - Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Дзверцу спадар Папека схільны таксама разглядаць як пастаўку завода графа Шувалава: на ёй адлітыя сцэнкі з працэсу металаапрацоўкі.

А яшчэ была дзверца, на якой адліты момант гульні ў валейбол, але яе знеслі ў невядомым накірунку, шкадуе спадар Папека.

Нагадаем, сядзібу Швыкоўскіх у вёсцы Белавусаўшчына (4 кіламетры ад Пружан)  разбурылі перад Новым годам. Гэта быў апошні драўляны шляхецкі дом сядзібнага тыпу ў Брэсцкім рэгіёне.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Оставить комментарий

Добавьте свой комментарий или трэкбэк. Вы также можете подписаться на комментарии по RSS.

Реклама от RedTram