Главная » BY, Брестская, Политика

У Брэсце апазіцыя збольшага вызначыла выбарную пазіцыю

24 января 2012 Комментариев нет

Усе гатовыя ісці да канца: адны ва ўдзеле, другія ў байкоце, трэція за сваім лідэрам. Ветэранамі на палітычным полі з’яўляюцца сацыял-дэмакраты з БСДП “Грамада”. Іх пазіцыю абазначыў першы намеснік старшыні партыі Ігар Маслоўскі:

Трэба ісці да канца. Інакш мы не ўпішамся ні ў той сцэнар, ні ў гэты. 60 адсоткаў людзей працуюць на дзяржаўных прадпрыемствах. Іх на выбары загоняць. Так што байкоту ўсё роўна не будзе. І як потым тлумачыць яго статыстычны правал. Фактычна, мы ім легітымізуем вынікі. Па-другое, калі здымацца перад самім галасаваннем, не паспееш папярэдзіць сваіх выбарцаў. Пры поўным жа ўдзеле зафіксуем парушэнні. І гэта па-трэцяе.

Зінаіда Міхнюк. Фота: praca-by.info

Выконваючы абавязкі старшыні абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек сказаў:

— У нас разыходжанне з “Справядлівым светам”, якія заявілі пра гатоўнасць ісці на выбары, ісці да канца. Яшчэ не зразумела, які фармат гэтага паходу да канца. Наша партыя яшчэ абмяркоўвае. Але збольшага ў кіраўніцтве ўжо сфармулявалі, ды і партыйцы, бачна, пагаджаюцца – на выбары ідзем толькі пры выкананні пэўных умоў. Вось яны: 1. Вызваленне ўсіх палітзняволеных. 2. Змены ў Выбарчым заканадаўстве; 3. Улучэнне ў выбарчыя камісіі прадстаўнікоў апазіцыйных арганізацый; 4. Належнае асвятленне выбараў у СМІ. Але сыходзячы з заявы Л. Ярмошынай пра нязменна правільны курс — спадзеву на выкананне ўмоў амаль няма.

Старшыня рэгіянальнай структуры прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк выказалася за байкот:

Я ў 2004 годзе брала ўдзел у парламенцкіх выбарах. Надрукавалі маю ўлётку, людзі даведаліся пра наш прафсаюз. Але зараз я падтрымліваю Віктара Івашкевіча: толькі байкот. У 2010 годзе спрабавалі мяне ўлучыць у камісію – дык давялося звяртацца ў суд. Што гэта за выбары. Яны не пусцяць нас у камісіі і самі палічаць галасы. Мне мае суседзі кажуць: не хадзі. Свае прафсаюзнікі мяне не пускаюць, кажуць: досыць гэтага фарсу.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram