Главная » BY, Гомельская, Экономика

Для Мясніковіча падлогу мылі спіртам

30 января 2012 2 комментария

Старшыня Савета міністраў 27 студзеня прыязджаў на светлагорскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно”. Тут праходзіла нарада па пытаннях перааснашчэння прадпрыемстваў канцэрна “Белнафтахім”. Работнікам “Хімвалакна” візіт запомніўся іншымі акалічнасцямі.

У цэхе нетканых матэрыялаў спіртам мылі бетонную падлогу

“Міхаіл Мясніковіч непасрэдна на вытворчасці правёў хвілін сорак, – распавёў адзін з работнікаў. – У гэты час нам усім строга забаранілі выходзіць куды-небудзь на бачнае месца. Сказалі, што можам патрапіць на фота ці відэа не ў тым спецадзенні”.

Не абыйшлося без дзіўнага навядзення парадку, адзначаюць відавочцы:

“Каля завода штучнага валакна (адно з структурных падраздзяленняў Хімвалакна – кар.) працаўнікоў начной змены выгналі на вуліцу сграбаць снег па праходу і складваць у акуратныя бардзюрчыкі”.

Дзеля чысціні не пашкадавалі тэхнічнага спірту, які выкарыстоўваецца ў тэхналагічным працэсе. У цэхе нетканых матэрыялаў спіртам мылі бетонную падлогу, каб выдаліць плямы.

10 студзеня рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Светлагорскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно” было ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. Чакаецца, што змена формы ўласнасці дазволіць прыцягнуць новыя інвестыцыі і надасць развіццю прадпрыемства больш дынамізму.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

2 комментария »

  • Ад работніка «Хімвалакна» пишет:

    Было яшчэ шмат бязглуздзіцы.
    Напрыклад пафарбавалі ў заводакіраванні лесвіцу, а каб была бялейшая нешта дадалі. Яна за ноч не паспела высахнуць і раніцай фарбу адшкраблі. Па ёй павінен быў прайсць святлейшы старшыня. У выніку яго правялі па іншай лесвіцы.

  • Павел пишет:

    Сказки все это, и изображенное на фото оборудование, полы и спецодежда не из цеха нетканых материалов.

Реклама от RedTram