Главная » BY, Гомельская, Общество

Ледзяные глыбы пагражаюць жыхарам Светлагорска

31 января 2012 Комментариев нет

Здарэнні, якія адбыліся ў Беларусі за апошнія зімы, нічому не навучылі кіраўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі Светлагорска. Тут не толькі не выдаляюць велічэзныя наледзі з дахаў, але нават не абгарадзілі небяспечныя месцы. Пры першай жа адлізе глыбы вагой у сотні кілаграм могуць абрынуцца на галовы людзей.

Наледзі на доме № 38 у мікрараёне Маладзёжны. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Сасулькі даўжынёй у два паверхі і болей утвараюцца не на ўсіх дамах. А як правіла, на 5-павярховых “маласямейках” з плоскім дахам. Жыхары гэтых дамоў кажуць, што наледзі з дахаў ніколі не збіваюць. Збіць сасулькі з такіх дамоў можна толькі адным спосабам: з аўтапад’ёмніка, аднак у Светлагорску, відаць, эканомяць на тэхніцы.

Увечары ледзяныя наросты не бачныя. Дзеці, якія ідуць са школы, бестурботна праходзяць і ўздоўж сцен паміж пад’ездамі – пад самымі глыбамі. Уласны двор становіцца для іх патэнцыйна небяспечнай зонай.

Між тым, глыбы ў сотні кілаграм далёка не безкрыўдныя. У лютым 2010 года ў выніку падзення наледзі з даху загінуў мужчына ў Магілёве. Літаральна на наступны дзень ледзяная глыба загубіла жыццё жынчыны па вуліцы Даўгабродскай у Мінску. У тым самым месяцы лёд абрынуўся на каляску з 10-месячнай дзяўчынкай у Брэсце, а ў сакавіку – на 5-гадовага дзіцёнка ў Віцебску. У апошніх двух выпадках дзеці атрымалі вельмі цяжкія траўмы. І гэта не поўны спіс аналагічных фактаў.

Што яшчэ павінна адбыцца, каб кіраўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўзялося прадухіляць такія здарэнні?

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram