Главная » BY, Гомельская, Политика

Рыгор Кастусёў: “Павінны выпусціць усіх”

1 февраля 2012 Комментариев нет

29 студзеня намеснік старшыні Партыі БНф Рыгор Кастусёў сустрэўся з групай партыйных актывістаў у Светлагорску (Гомельская вобласць). Падчас гутаркі найбольш закраналася тэма будучых выбараў у Палату прадстаўнікоў. Як вядома, днём раней на паседжанні Сойму партыі ў Мінску была зацверджана тактыка ўдзелу ў выбарчай кампаніі.

Вадзім Болбас і Рыгор Кастусёў падчас абмеркавання вынікаў сустрэчы. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Спадар Кастусёў распавёў прысутным аб тым, чым займаецца зараз кіраўніцтва партыі, адказаў на шматлікія пытанні. Ён падрабязна патлумачыў, чаму Сойм (кіруючы орган) прыняў рашэнне рыхтавацца да выбараў, хоць раней значная частка актыву схілялася да неўдзелу.

Прысутны на сустрэчы мясцовы сябра Сойму Вадзім Болбас, выступаючы, паўтарыў свае ранейшае меркаванне: “поўны неўдзел у выбарах, паколькі выбарчая дзейнасць у цяперашніх умовах будзе спрыяць легітымізацыі існуючага палітычнага рэжыму”. Напэўна, гэтае меркаванне адлюстроўвае пазіцыю большасці сябраў партыі ў Светлагорскім раёне і актывістаў па Гомельшчыне.

Адным з пунктаў свайго рашэння адносна ўдзелу ў выбарах Сойм партыі вызначыў: “Зняць усіх кандыдатаў рашэннем адпаведнага органа партыі перад пачаткам датэрміновага галасавання ў тым выпадку, калі на той момант у краіне будуць палітвязьні”.

Карэспандэнт “Беларускіх рэгіянальных навінаў” спытаў у Кастусёва: «Ці маюцца на ўвазе і тыя, хто быў асуджаны не ў сувязі з выбарчымі падзеямі?»

– Безумоўна, мы можам удзельнічаць у выбарах толькі тады, калі выпусцяць усіх. Усіх, каго беларускія праваабаронцы і апазіцыя, а таксама міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі палітзняволенымі. У тым ліку і асуджаных анархістаў. Што тычыцца ўмоўных формаў адбыцця прысуду, то я лічу: галоўнае, каб людзі былі не за кратамі. — адказаў намеснік старшыні Партыі БНф.

На сустрэчы ў Светлагорску не прымалася якіх-небудзь рашэнняў, таму пытанне аб стаўленні мясцовага актыву да выбараў пакуль застаецца адчыненым.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram