Главная » BY, Брестская, Общество

На Брэсцкай біржы працы колькасць вакансій медсястры пераваліла за сто

23 февраля 2012 Комментариев нет

Акрамя таго, не хапае таксама і дактароў. Так толькі ў адну ўстанову патрэбна 26 спецыялістаў.

У Брэсце востры недахоп дактароў. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Менавіта столькі спецыялістаў шукае праз Цэнтр занятасці гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі. Агулам у Брэсце не стае 49 лекараў рознага профілю. А па Брэсцкай вобласці не хапае 718 лекараў-спецыялістаў, агучыў кіраўнік абласнога ўпраўлення аховы здароўя Ігар Ласіцкі ў інтэрвію з нагоды заканчэння рэмонту ў некалькіх аддзяленнях абласной бальніцы.

Менавіта гэтая ўстанова лідзіруе ў пошуку вакансій малодшага медычнага персаналу. Патрабуюцца аж 47 медсясцёр на аклад у адзін мінімальны заробак (1 мільён рублёў). Так што, калі хворых у адрамантаваныя аддзяленні і завязуць, дык пытанне, ці будзе каму іх лячыць.

Медсёстры гэта самая распаўсюджаная вакансія. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Дэфіцыт у малодшым медперсанале па вобласці адміністратары медыцыны не называлі, але са спісаў вакансій у Брэсцкім Цэнтры занятасці вынікае: толькі па гораду Брэсту і ваколіцах не хапае 106 медсясцёр і 7 работнікаў дапаможнага медперсаналу (не санітарак).

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram