Главная » BY, Гомельская, Происшествия, Темы

Улады Светлагорска адмовіліся ствараць грамадскую камісію па праблеме завода беленай цэлюлозы

25 февраля 2012 4 комментария

Старшыня райсавета Г. В. Філіповіч і старшыня райвыканкама С. А. Максіменка такім чынам адказалі на зварот групы мясцовых жыхароў. Грамадзяне прапаноўвалі стварыць грамадскую камісію па праблеме плануемага будаўніцтва ў Светлагорску завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ).

У Светлагорску ужо ёсць 3 буйных прадпрыемства, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

У камісію прапаноўвалася ўключыць прадстаўнікоў грамадскасці, райсавета і райвыканкама, інспекцыі прыродных рэсурсаў і іншых зацікаўленых арганізацый. Зварот у райсавет і райвыканкам быў накіраваны 27 студзеня бягучага года.

Прапанову аб утварэнні такой камісіі ўнёс прадпрымальнік Анатоль Змітровіч на сходзе жыхароў Светлагорска, які быў праведзены 23 студзеня, і на якім абсалютная большасць удзельнікаў выказалася катэгарычна супраць будаўніцтва ЗБЦ. Гэту прапанову падтрымаў на сходзе і намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мяркулаў.

Аднак у адказе, які атрымалі грамадзяне 22 лютага, кіраўніцтва райсавета і райвынкама адмовіла ў стварэнні камісіі на той падставе, што гэта не прадугледжана Орхускай экалагічнай канвенцыяй (паводле якой павінна праводзіцца грамадскае абмеркаванне экалагічна небяспечных праектаў).

Разам з тым, канвенцыя і не забараняе ствараць такую камісію. Паводле артыкула 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, грамадзянам гарантуецца права на атрыманне і распаўсюджванне поўнай, сапраўднай і своечасовай інфармацыі аб эканамічным жыцці і стане навакольнага асяроддзя. Таму грамадзяне, якія выступаюць з ініцыятывай аб стварэнні камісіі, рыхтуюць адпаведны зварот у Гомельскі аблвыканкам.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

4 комментария »

  • Андрэ пишет:

    Отказывать и запрещать, вместо того чтобы обсуждать и принимать это стиль нашей власти.У нас же не власть для народа ,а наоборот.

  • Любовь пишет:

    Нашему городу нужен хозяин, а у нас как показывает действительность, пока только лимитчики. Настоящий хозяин не будет мусорить у себя дома. Настоящий хозяин будет оправдывать название данное городу — Светлый город. Если и дальше будет продолжаться такое отношение, то придется город переименовывать. А может лучше найти хояина?

  • Tanya пишет:

    Мне очень жаль что, местная власная вертикаль совершенно не готова
    к диалогу с рядовыми жителями многострадального Светлогорска о строительстве этого завода белёной целлюлозы. Я очень не хочу ещё одного
    вредного производства в городе. Или там наверху решили на будущем
    Светлогорска поставить крест?!

  • Иван пишет:

    В интернете можно поставить свою подпись против строительства завода: http://www.petitions247.com/bezzavoda

Реклама от RedTram