Главная » BY, Гродненская, Общество

У “Глюках” перамаглі “Кажаны”

27 февраля 2012 Комментариев нет

Каля 80 гарадзенцаў у складзе сямі гарадзенскіх каманд праекта Энкаўнтэр прынялі ўдзел ў гульні “Глюкі”. Гульня праходзіла ўночы з суботы 25-га лютага на нядзелю 26 лютага 2012 года па тэрыторыі горада Гродна. Першыя тры месцы падзяліліся наступным чынам: 1-е месца – “Кажаны”, другое — #DEFINE crew. Трэцім прыехалі на фініш каманда “Гонар Нацыі”.

“Кажаны” на фінішы. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Распавядае Аляксандр Віненка, капітан каманды “Кажаны”:

– Гэтая гульня была вельмі дынамічнай і доўжылася не вельмі доўга. Нам рэдка калі прыходзіцца скончваць гульню раней за гадзіну ночы. Сама гульня – гэта арыгінальная форма падычы кадаваных паведамленняў. Некаторыя заданні выклікалі невялікія цяжкасці. Напрыклад было цяжкае бонуснае заданне пад час гульні сфатаграфавацца з нявестай і жэніхом на вяселлі, якое адбываецца ў вечар суботы. Было некалькі цяжкіх бонусных заданняў, аднак наш кардынацыйны цэнтр вельмі добра выканаў ўсю пастаўленую перад ім задачу.

#DEFINE crew сфатаграфаваліся на вяселлі з нявестай і жаніхом. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Гульня, што адбывалася ў суботу – гэта было 15 кропак, раскіданых па ўсяму гораду і каля 10 розных загадак, што трэба было вырашаць у інтэрнэце.

Некаторыя коды балі напісаныя адмысловай фарбай... Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Некаторыя коды балі напісаныя адмысловай фарбай, якая была бачна толькі пры ўльтрафіялетававым святле. Каб паўдзельнічаць у гульні трэба было прайсці рэгістрацыю, затым зарэгістраваць сваю каманду на сайце, а перад пачаткам гульні на брыфінгу сустрэцца з аўтарам і атрымаць указанні.

Для першай каманды гульня скончылася амаль у 23 гадзіны, а апошняя каманда прайшла гульню а 2-й гадзіне ночы.

У Гродна падобныя гульні ладзяцца прыкладна адзін раз на 3 тыдні. Гульцы з Гродна уваходзяць у дзесятку лепшых гульцаў падобных праектаў па ўсяму СНД. Сярод маладзёнаў, што гралі ў суботу ў першых трох камандах былі ўдзельнікі міжнароднага Найтфэста, што праходзіў у розных гарадах Расіі, пераможцы агульнарасейскай гульні “Агонія” і розных іншых гульняў.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram