Главная » BY, Гродненская, Происшествия

Гарадзенскага журналіста апыталі ў КДБ

29 февраля 2012 Комментариев нет

Гарадзенскага незалежнага журналіста Андрэя Мялешку, сябра БАЖ, 28 лютага апыталі ў абластным упраўленні КДБ. Супрацоўніка КДБ Жукава цікавіла супраца незалежнага журналіста з гродзенскім інтэрнэт выданнем «Твой Стыль» http://t-styl.info/.

Андрэй Мялешка– Супрацоўнік Жукаў папярэдзіў мяне, – кажа Андрэй Мялешка, – каб я не дапускаў у сваёй працы журналіскіх памылак і выконваў законы Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем супрацоўнікі КДБ запрашалі гараденскага журналіста 27 лютага зраніцы праз тэлефанаванне завітаць у абласное упраўленне КДБ, але, калі журналіст адмовіўся, абяцалі прынесці павестку. Павестку пранёс а 21-й гадзіне старэйшы лейтэнант міліцыі.

– Мяне вельмі здівіла, што зараз участковыя выконваюць функцыю звычайных паштальёнаў, – кажа Андрэй Мялешка.

Андрэй Мялешка быў не першым журналістам якога на працягу апошняга тыдня турбавалі гарадзенскія сілавікі. Днем раней Гражына Шалкевіч, незалежная журналістка, атрымала папярэджанне ў пракуратуры горада. Перад гэтым на Гродзеншчыне ўжо атрымалі папярэджанні ў пракуратуры незалежныя журналісты Алесь Дзянісаў, Мікола Дзятчэня і Віктар Парфёненка.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram