Главная » BY, Гродненская, Культура, Темы

Збіранне пласцінак – новае хобі сярод гарадзенцаў

29 февраля 2012 Комментариев нет

Сярод маладых гараденцаў пашыраецца новае хобі – збіранне пласцінак. Гараденскія збіральнікі абмяркоўваюць свае калекцыі, а праз гарадзенскі форум можна набыць некаторыя віды “вінілаў”.

Яўген Дайліда. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Пра сваю калекцыі і захапленне распавядае малады збіральнік Яўген Дайліда:

— Гэтае захапленне пачалося ў мяне ў школе, дзе я з сябрамі хадзіў у радыёгурток. Там стаяла гэтая радыёла, якая стаіць ў мяне дома. Аднойчы звоніць мне кіраўнік гуртка і кажа такім сумным голасам: “Наш гурток зачыняюць. Ты я ведаю, доўга займаўся гэтай радыёлай і я падарую яе табе. Мы з сябрам прыцягнулі дахаты гэтую радыёлу, як тады здавалася, вельмі цяжкую. На той час гэтая радыёла проста стаяла ў мяне дома як паліца для кніг. У школе маё гэтае захапленне “падагрэла” настаўніца. На занятках школьнікам давалі слухаць гукі, як спяваюць птушкі – менавіта гэта і стала такой скажам “кропкай адліку” для пачатку збору.

Радыёла не зусім падобна на DJ-пульт

Аднойчы матулін сябра з вынес з паўразваленага будынка папку з пласцінкамі – вось адтуль і пайшло маё калекцыяніраванне. Знойдзеныя пласцінкі мне падаліся даволі цікавымі: некаторыя з савецкіх часоў, частка пласцінак былі замежнымі. Пасля гэтага мая калекцыя пачала папаўняцца нехта прыносіў як маленькі падарунак, нехта спецыяльна шукаў.

Яўген распавядае пра сваё “выратаванне” некаторых пласцінак з вялікім задавальненнем:

— Адну пласцінку мне удалося спасці ледзь вырваўшы з рук майго сябра. Гэты сябра, ён – мастак – дызайнер — ён на гэтых пласцінках маляваў – рабіў такі дызайн. А гэтая пласцінка, на якой ён спрабаваў нешта намаляваць была адна з першых гатункаў пласцінак. На 76 хуткасць і на адным баку знаходзілася толькі адна песня. Пад такія пласцінкі патрэбныя спецыяльныя іголкі і спецыяльнае абсталяванне. Вось зараз шукаю спецыяльна прыстасаванне, каб слухаць такія пласцінкі.

— Усе пласцінкі – працягвае Яўген, дзеляцца на «шчолачныя» 76 хуткасць прайгравання, і так званыя “вінілавыя”. Вінілавыя я б сказаў яны як бы мовіць сучасныя — бо да сённяшняга часу некаторыя заводы за мяжой выпускаюць музыку на падобных носьбітах.

Што да падарункаў, з якіх складаецца яго калекцыя Яўген узгадаў адзін падарунак знаёмых з гарадзенскай 64-й вучэльні : ”Гэтыя пласцінкі мне вельмі падабаюцца. Іх можна ставіць на сучасных дыскатэках”.

Намі аматарамі паслухаць музыку на пласцінках і збіральнікамі была праведзена рэтра вечарына. Сабралася дастатковая колькасць людзей, было весела. Аднак мая радыёла на якой мы слухалі музыку не зусім падобна на DJ-пульт. Гук канешне быў, але ён быў троху глухаваты і не такі гучны як хацелася.

Мода на падобнае збіральніцтва была ў Гродна ў канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя і на дадзены момант падобнае калекцыяніраванне перажывае так бы мовіць новую хвалю.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram