Главная » BY, Гродненская, Культура

“Гарадзенскі каларыт” прэзентавалі ў Гродна

1 марта 2012 Комментариев нет

28 лютага ў Гарадзенскай выставачнай зале,што па вуліцы Ажэшка адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай 20-годдзю Народнага аматарскага аб’яднання майстроў і мастакоў-аматараў абласнога цэнтра “Гарадзенскі каларыт”.

Пра выставу распавяла Валянціна Вацлаваўна Цыганец – дырэктар гродзенскага метадычнага цэнтра народнай творчасці : “Выстава прысвечаная 20 годзю аб’яднання,што злучае усіх народных майстроў горада. У аб’яднанні зараз 187 чалавек. За апошнія 3 гады да нас ўступіла больш за 100 чалавек. На экспазіцыі прадстаўленыя працы 82 майстроў па ўсім накірункам: ёсць і кавальства і графіка, салома і бацік, Я вельмі рада, што нашае аб’яднанне расце. Сярод майстроў прадстаўленых на выставе – 11 майстроў – сябры саюза майстроў Рэспублікі Беларусь”.

“Усяго на выставе прадстаўлена 407 розных твораў майстры праслаўляюць імя нашай краіны” – кажа Валянціна Цыганец.

“Гарадзенскія музыкі” – творчы калектыў з гарадзенскай вучэльні мастацтваў – суправаджаў адкрыццё выставы.

На выставу завіталі прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу Літоўскай рэспублікі і консульства Рэспублікі Польшча.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

 

 

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram