Главная » BY, Гродненская, Культура

У Гродна аднавілі Дом рамёстваў

5 марта 2012 Комментариев нет

На гродзенскай вуліцы Ажэшка аднавілі Дом рамёстваў. Першапачаткова гэты будынак ўваходзіў ў старажытны раён Гарадніца — гістарычны раён Гродна, створаны па ініцыятыве Антонія Тызенгаўза ў 1765-1785 у вёсцы Гарадніца (зараз цэнтральная частка горада), з мэтаю стварэння культурна-прамысловага цэнтра на 1500 жыхароў.

Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Гэты будынак — старажытны дом майстра, які з’яўляецца тыповай для XVIII стагоддзя пабудовай і прыкладам манументальнага жытла з новымі для таго часу канструкцыямі.

Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Менавіта ў гэтым будынку знаходзіўся гродзенскі музей гісторыі гарадніцы і гарадзенскія майстры народнай творчасці рабілі свае выставы да пачатку 2011 года. Музей яшчэ зачынены і чакаецца, што ён адчыніць свае дзверы для наведвальнікаў напрыканцы сакавіка.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram