Главная » BY, Брестская, Экономика

Парк “Пежо” брэсцкага цэха спецсувязі: год без паломак

6 марта 2012 Комментариев нет

Прабег аўтамабіляў склаў ад 110 да 160 тысяч кіламетраў.

Тры аўтамабілі “Пежо” для фельдегерскай службы

Тры аўтамабілі “Пежо” для фельдегерскай службы паспелі купіць яшчэ да падвышэння мытаў на аўтамабілі не расійскай вытворчасці. Георгій Паўлавіч, супрацоўнік брэсцкага цэха спецсувязі, патлумачыў, што раней ездзілі на УАЗах і ГАЗах. Калі прыйшоў час абнавіць аўтапарк, прапаноўвалі “Собалі”, браніраваныя “Газэлі”. “Але ў іх расход паліва 20 – 25 літраў паліва на сто кіламетраў, а ў гэтых чатыры з паловай, пяць па гораду”.

Аўтамабілі пакуль патрабуюць толькі тэхнічнае абслугоўванне. Па рэспубліцы служба спецсувязі мае 7 такіх аўтамабіляў.

Дарэчы, яе паслугі танныя. Прынамсі, пры падпісанай дамове, абяцалі ўзяць за дастаўку пакета у межах краіны каля шасці тысяч, у Маскву каля трыццаці тысяч беларускіх рублёў. “Каб былі ранейшыя аўто, смела можна было б памножыць у паўтара-два разы”, – сказаў мой суразмоўца з цэха спецсувязі.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram