Главная » BY, Гродненская, Общество

Cуд у шклозавода “Нёман” выйграны, але гэта толькі пачатак

9 марта 2012 Комментариев нет

Напрыканцы мінулага года грамадскасць Бярозаўкі пры падтрымцы юрыста па экалагічным праве Сяргея Магонава падалі заяву ў суд наконт таго, што адміністрацыя шклозавода не прадстаўляе звестак аб экалагічных наступствах вытворчасці шкловаты, якую тут плануюць выпускаць.

Учора адбыўся суд, які разгледзеў законныя патрабаванні жыхароў Бярозаўкі аб прадстаўленні інфармацыі, наколькі новая вытворчасць бясшкодная для насельнікаў гарадскога пасёлка. Вось што гаворыць мясцовы актывіст Сяргей Трафімчык:

— Суд быў нядоўгім і закончыўся для нас прадказальна: прама ў залі нам з рук у рукі былі перададзены запатрабаваныя дакументы. Гэта можна было вырашыць без судовага паседжання, паколькі ўся валакіта з боку кіраўніцтва “Нёмана” антызаконная. Таму і не дзіўна, што мы іх атрымалі.

— Але гэта толькі пачатак судовай справы, — працягвае размову Сяргей Магонаў. – Справа ў тым, што мы выйгралі разгляд толькі па 4 артыкулу Орхускай канвенцыі, якая падпісана і Рэспублікай Беларусь. Менавіта права людзей на поўную і дакладную інфармацыю аб экалагічных наступствах пагрозах новых вытворчасцей. Аднак парушаны яшчэ адзін артыкул канвенцыі – шосты, дзе агаворана права грамадскасці на ўдзел у абмеркаваннях экалагічных праблемаў. Гэтага не адбылося. Таму далей мы плануем перадаць інфармацыю на разгляд спецыялістаў, якія прааналізуюць прадстаўленую справаздачу. А вось пасля гэтага, ведаючы, што і да чаго, мы будзем ініцыяваць грамадскія слуханні.

Дадам, што згодна той жа Орхускай канвенцыі, калі не былі выкананы гэтыя патрабаванні, усе працы па будаўніцтву павінны быць прыпыненыя. Аднак ужо сёння можна гаварыць, што існуюць праблемы па санітарнай зоне вытворчасці шкловаты і па колькасці выкідаў у працэсе яе вытворчасці.

Такім чынам, судовы разгляд справы даказаў, што не ўсё так дрэнна ў манаполіі вытворцаў на прачытанне міжнароднага і нацыянальнага заканадаўства у галіне экалогіі. Трэба змагацца за сваё здароўе.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram