Главная » BY, Гродненская, Культура

Уладзімір Цеслер: пра ё-мабіль, Луўр і выставу ў Гародне

10 марта 2012 Комментариев нет

Выстава чалавека-легенды беларускага дызайну Ўладзіміра Цэслера адкрылася ў гарадзенскай галерэі «Крыга».

Пра аўтара распавядае гаспадыня галерэі Марыля Мацко:

– Уладзімір Цэслер – легенда ў беларускім мастацтве. Не кожны мастак можа пахваліцца тым, што яго працы знаходзяцца ў Луўры. Цэслер перакрэсліў усе стандарты, што былі закладзены ў нас савецкай школай, яго асоба выйшла па-за межы нашага выхавання. Уладзімір нарадзіўся ў Слуцку, невялікім гарадку, які ператварыў для сябе ў прыгожую казку і песню. За кожнай вуліцай і кожным будынкам у сваім горадзе ён бачыць працяг нейкай іншай краіны: ці гэта Польшча, ці Брытанія, ці… Кітай. Ён правёў за сваё жыццё больш за 30 выстаў. Ён працуе ў розных накірунках: графіка, жывапіс, скульптура, аб’ект, мастацкія акцыі, прамысловы дызайн, афармленне кніг, рэклама і інш.

Сам Цэслер кажа пра свае працы і пра выставу ў Гродна наступнае:

— Хачу прывесці адзін прыклад з жыцця. Ёсць у мяне знаёмая ў Маскве- яна рэжысёр нейкай праграмы. Яна мела нейкую замову і папрасіла мяне прыехаць. Я прыехаў, яна мяне сустрэла. Заходзім у адзін офіс і папрасіла мяне пасядзець і чую размову шэфа пра тое, што яго «задралі» ўсе гэтыя мастакі. Яна яму кажа – чалавек спецыяльна прыехаў з Мінску, калі ён пачуў, што з Мінску, то ён пранікнуся поўным даверам і павагай.

Вы мне кажаце дзякуй за выставу ў вас ў Гродна. Я вам на гэта адкажу- дык дзе ж яшчэ ладзіць выставу як не ў Гародне. У Мінску выставы канешне ладзяцца – але яны не маюць “каранёў і стану сваеасаблівага. — адзначыў Цэслер. Калі прыязджаю ў Гродна і мне падаецца, што сталіца ў Гродна. Тут вельмі шмат горада, гарадскіх твараў. А Мінск за 20 год пераўтварыўся ў сярэдні абласны цэнтр. Дзякуй, што у вас такі файны горад. Я думаю, што з часам знойдуцца сродкі і нешта зменіцца.

Не абыйшлося і без пытанняў пра ё-мабіль. Пра ё – мабіль – расказвае Цэслер, была наступная гісторыя – Я ім прапанаваў “Ё”. Яны кажуць – чаму ё. Я ім адказваю – я ўжо пралічыў. Вы мне паставілі задачу – гэта расейская машына, яна гібрыдная – машына якой не было і таму яна патрабуе новай назвы. Яны мне не паверылі, арганізавалі конкурс ў 20 тысячаў назваў. Іх гэты конкурс не задаволіў і яны зноўку прыйшлі да мяне. Я кажу “ё”. Канешне трэба было настойваць…

Выстава ў Гродна будзе цягнуцца да 18 сакавіка.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram