Главная » BY, Брестская, Экономика

У Брэсце з помпай адкрылі кансультатыўнае прадстаўніцтва МММ

16 марта 2012 Комментариев нет

Прэзентацыя неўміручай фірмы Сяргея Маўродзі ў Брэсце супала з ягоным арыштам ў Маскве.

Гэта ўжо трэці офіс МММ на Беларусі, паведаміў Аляксей Саладун, адзін з асноўных фігур беларускага сегменту МММ, вярнуўшыся з вулічнай часткі прэзентацыі, на якой раздалі трыста ружаў агульным коштам больш за 4 мільёны рублёў. Ужо працуюць офісы ў Мінску і Гродна.

Акрамя бясплатных ружаў, у пастцы МММ ляжыць яшчэ і дваццаць долараў ЗША, якія “піраміда” дорыць любому чалавеку толькі за рэгістрацыю. Як дадаў Саладун:

– Праз два тыдні можаце здымаць іх з рахунка і накрываць “паляну” для сяброў.

Сэнс гэтага ружава-даляравага піяру маладыя і ўпэўнена-дабразычлівыя менеджэры не хаваюць: завабіць у сетку як мага больш людзей. “У нас ужо 20 мільёнаў чальцоў ва ўсіх краінах свету”, – працягваў Саладун, у мінулым жцрналіст многіх брэсцкіх газет, тэлебачання і нават сябра БАЖу, як ён сам сказаў. На прэсавай канферэнцыі спадар Саладун паказаў, што ён не забыў беларускую мову.

Дарэчы каманда МММ ставіць сабе такія самыя задачы, як і ўрад: «каб людзям было добра, і каб яны не бунтавалі». Маўляў, калі маладыя масава рушаць у МММ зарабляць грошы, «ім ня захочацца болей топаць і хлопаць».

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram