Главная » BY, Гродненская, Культура

Кніга “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”

20 марта 2012 Комментариев нет

Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” выпусціла новую кнігу “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”. Укладальнікам кнігі з’яўляецца Міхась Скобла. Папярэдне дата прэзентацыі прызначана на 24 сакавіка, калі ў Гродна адбудзецца Агульнанацыянальная дыктоўка.

Лісты з Зэльвы

“Проста дзіву даешся, як далёка і шырока бачыла Ларыса Геніюш са сваёй зэльвенскай хаты. Інфармаванасці Паэткі можа пазайздросціць і чалавек сённяшняй інтэрнэтнай эпохі. А тады ёй пісалі ўсе, хто хацеў ведаць праўду, каму бракавала афіцыйна дазволенай беларушчыны, хто шукаў духоўнага апірышча і знаходзіў яго ў Геніюшаўскім слове”. – кажуць у прадмове да выдання прадстаўнікі выдавецкай ініцыятывы.

Паэт і старшыня Вярхоўнага Савету БССР Максім Танк мог знянацку заехаць у Зэльву і, збіўшы з панталыку раённае кіраўніцтва, спыніць сваю службовую “Волгу” каля хаты Геніюшаў, каб запрасіць апальную паэтку ў лік аўтараў часопіса “Полымя”, а пры патрэбе і дапамагчы Ларысе Антонаўне вырваць моркву ў агародзе. Беспасадны і афіцыйна беспрацоўны Уладзімір Караткевіч мог затрымацца ў Зэльве на цэлы месяц і адрэдагаваць на грамадскіх пачатках рукапіс зборніка “Невадам з Нёмана”. Настаўнік Алесь Белакоз пры спрыянні Ларысы Геніюш папаўняў фонды свайго музэю. Жыхарка Дэтройту (ЗША) Людміла Бакуновіч дасылала паэтцы дэфіцытныя за савецкім часам лекі, а жыхарка Зэльвы Зося Каліноўская дапамагала ёй у побыце. Яны ўсе – дзейныя асобы і героі Геніюшаўскага летапісу.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram