Главная » BY, Гродненская, Политика

Гарадзенскія ўлады не дазволілі святкаваць Дзень Волі

22 марта 2012 Комментариев нет

21 сакавіка заяўнікі, што падавалі заяўку на мітынг ў Гродна на дзень Волі атрымалі афіцыйную адмову ў правядзенні акцыі ў Гродна.

Уладзімір Хільмановіч, прадстаўнік БСДГ

Заяўку на акцыю падавалі прадстаўнікі трох палітычных партый АГП, БНФ і БСДГ. Афіцыйны ліст падпісалі Юры Істомін, Вадзім Саранчукоў і Уладзімір Хільмановіч. Арганізатары мітынгу заявілі для правядзення Дня Волі цэнтральны гарадскі парк імя Жылібера. Гэта было зроблена улічваючы значнасць гістарычнай даты ў беларускай гісторыі.

21 сакавіка заяўнікам прыйшла адмова за подпісам намесніка старшыні гродзенскага гарвыканкама Ірыны Сенчанковай

Пра адмову распавядае гарадзенскі праабаронца і прадстаўнік БСДГ Уладзімір Хільмановіч.

— Гэтая адмова была чаканай, але разам з тым яна некарэктная да цынічнасьці, «нельга, таму што нельга». Яны не змаглі растлумачыць, што ж усё ж парушылі заяўнікі.

Уладзімір Хільмановіч кажа, што святкаванне ў горадзе над Нёманам адбудзецца ў іншым фармаце: “Адбудзецца ўскладанне кветак у Гародні да помнікаў змагарам за незалежнасць у якім фармаце — вырашыцца ў суботу канчаткова. Акрамя гэтага аргкамітэт заклікае ўсіх, хто можа ехаць на дазволеную акцыю ў Менску”.

Нагадаем, што яшчэ да афіцыйнага атрымання адмовы акцыі да заяўнікаў дадому прыходзілі міліцыянты, шукалі іх праз тэлефон, каб папярэдзіць пра адказнасцьу выпадку правядзення несанкцыянаваных акцый, якія будуць парушаць грамадскі парадак

Андрэй Мялешка

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram