Главная » BY, Гродненская, Культура

Гродна: выстава аб’яднала тры народы

22 марта 2012 Комментариев нет

20 сакавіка у гарадзенскім музее пошты, што месціцца на паштамце, адкрылася міжнародная моладзевая выстава прысвечаная 20 годдзю першай беларускай марцы.

Выстава сабрала калекцыянераў рознага ўзросту і з розных рэгіёнаў Беларусі, Польшчы і Літвы. Асаблівая ўвага была атдадзена самаму маладому ўдзельніку выставы, 7-мі гадоваму Зміцеру Матронічаву, які падрыхтаваў выставу пра старажытных дыназаўраў дзякуючы свайму дзеду, вядомаму ў горадзе філатэлісту.

Экспазіцыю сённяшняй выставы адкрывалі прадстаўнікі консульстваў Літоўскай рэспублікі і Рэспублікі Польшча, кіраўнік гарадзенскага РУП “Белпошта”, прастаўнікі Беларускага Саюза філатэлістаў і гарадскіх уладаў.

Цікавымі экспанатамі, што прадстаўленыя на гэтай выставе можна здзівіць нават не толькі чалавека, што ведае шмат чаго пра маркі, але нават і простага жыхара Беларусі. Такім прыкладам можа быць капэрта “Асобнага атраду БНР”, якая адпраўлена з Рыгі і прайшла пошту ў 1920-м годдзе.

Пад час адкрыцця самой выставы ладзілася адмысловае гашэнне , якое рабілі прадстаўнікі “Белпошты”. Апроч гэтага кожны жадаючы мог набыць для сваёй калекцыі беларускія маркі ад першых гадоў выдання. Выставу можна наведаць да 25 сакавіка 2012 года.

Кожная выстаўлннаякаллекцыя атрымала адзнаку як ад “Белпошты”, так і была адзначана ўзнагародамі як ад консульства Рэспублікі Польшча, так і ад консульства Літоўскай рэспублікі.

Большая частка наведвальнікаў ўпершыню наведала гарадзенскі музей пошты і ўбачыла выстаўленыя на ім прадметы працы паштальёнаў.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram