Главная » BY, Гродненская, Культура

Гарадзенская дыктоўка — гэта свята перад Днём Волі

27 марта 2012 Комментариев нет

Гарадзенская дыктоўка, што 24 сакавіка сабрала ў памяшканні “Крэсовія” больш за 200 чалавек стала святам для розных пакаленняў гарадзенцаў. Гэта была ўжо пятая агульнабеларуская дыктоўка, якая стала ўжо традыцыйнай. Заўсёды гэтае мерапрыемства адбываецца з вялікім размахам і розгаласам сярод гарадзенцаў.

Тэкстам для дыктоўкі стаў верш беларускай паэткі Ларысы Геніюш “Мы-народ”. Да яго чытання ў Гродна быў запрошаны Генадзь Бураўкін.

Пасля прачытання Генадзь Бураўкін падзяліўся сваімі ўражаннямі: “Чытаю гэтую дыктоўку першы раз. Хачу сказаць, што тут вельмі харошыя людзі. Я паглядзеў на іх твары. Іх твары светлыя, добрыя, і ад гэтага на душы стала цёпла. Па-другое, мне здаецца вельмі ўважліва слухалі, таму што хацелі, хацелі пісаць гэтую дыктоўку. Я нічым, ні голасам, ні словам не навязваў яе, і мне здаецца, што ў нас было такое яднанне, у мяне, што чытаў гэты верш і ў тых, хто пісалі. Яднанне на тэму радзімы, мовы, і нашай павазе да Ларысы Антонаўны Геніюш, да гэтага выдатнага чалавека. Да гэтага майстра слова, да гэтай адданай патрыётцы нашай Беларусі”.

Пасля самой дыктоўкі мерапрыемства не скончылася і прысутных чакаў канцэрт Алеся Камоцкага. Апроч гэтага Сяргей Шапран і Міхась Скобла прадставілі гарадзенцам новыя кнігі з выдавецкай серыі “Гарадзенская бібліятэка”.

Міхась Скобла распавядаў гісторыі пра лісты Ларысы Геніюш і пра знойдзеныя ім рэчы з дому пісьменніцы ў Зэльве. А Сяргей Шапран пра гісторыю стварэння гарадзенскага дзённіка Васіля Быкава.

Самых трывалых напрыканцы мерапрыемства чакаў салодкі пачастунак, а прадстаўнікамі тэлеканалу БЕЛСАТ сярод наведвальнікаў усіх 5-ці адбыўшых дыктовак разыгралі ўсталёўку і падключэнне спадарожнікавай антэны.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram