Главная » BY, Гомельская, Культура

У рэгіёны едзе вандруючая выстава “Чарнобыль: Людзі. Месцы. Салідарнасць. Будучыня”

28 марта 2012 Комментариев нет

У Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры адбылася прэзентацыя мабільнай выставы “Чарнобыль: Людзі. Месцы. Салідарнасць. Будучыня”. Цягам 2012-2013 гадоў яна будзе вандраваць па 25 населеным пунктам Беларусі.

Упершыню выстава была прэзентаваная нямецкаму, аўстрыйскаму і галандскаму гледачу ў мінулым годзе, калі адзначалася 25 гадавіна з дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Тэма такой выставы ўзнікла прадказальна: Чарнобыль з’яўляецца важным накірункам работы МАЦ Дортмунда з 1990 года. Экспазіцыя расказвае пра Чарнобыльскую катастрофу, яе наступствы і рухі салідарнасці, якія ўзніклі з пачатку 1990-х гадоў ва ўсіх еўрапейскіх краінах і працягваюць актыўна працаваць і сёння. Петэр Юнге-Вентруп, кіраўнік справамі Дортмудскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра адзначыў, што “гэты ўнікальны агульнаеўрапейскі рух салідарнасці садзейнічае стварэнню так званых мастоў узаемаразумення на фоне вырашэння канфлікту Усхода і Захада, адкрыцця “жалезнай заслоны”.

Выстава складаецца з інтэрактыўных стэндаў, якія прысвечаны розным пытанням катастрофы. Можна будзе не толькі прачытаць статыстычную інфармацыю, але і паслухаць успаміны ліквідатараў, паглядзець хроніку падзей ліквідацыі наступстваў ЧАЭС. Таксама кардонныя планшэты будуць змяшчаць лічбавыя мапы трагедыі, што дасць магчымасць пазнаёміцца з інфармацыйнай палітыкай на Усходзе і Захадзе. Мэта выставы: нагадаць пра катастрофу 1986 года і прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы выкарыстання ядзернай энергіі. На выставу, якая будзе вандраваць па рэгіёнах Беларусі, будуць запрошаны сведкі катастрофы і ліквідатары наступстваў на ЧАЭС. Іх успаміны будуць запісаны створанымі ініцыятыўнымі групамі.

У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры была прадстаўлена нямецкамоўная версія выставы, але яна будзе адаптаваная да беларускага гледача. Плануецца павелічэнне колькасці стэндаў, якія будуць прысвечаны энергаэфектыўнасьці і аднаўляльным крыніцам энергіі.

На тэрыторыі Гомельскай вобласці, як найбольш пацярпелай ад катастрофы тэрыторыі, выстава будзе паказана ў Гомелі, Ветцы, Хойніках, Мазыры. Сярод моладзі будуць праведзены канферэнцыі, конкурсы плакатаў і малюнкаў на чарнобыльскую тэму. Асаблівая ўвага на паседжанні працоўных груп была скіравана на пытанні энергаэфектыўнасці, аднаўляльным відам энергіі і ўстойліваму развіццю тэрыторый, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Арганізатарамі выставы з’яўляюцца Міжнародны адукацыйны цэнтр Дартмунда (Германія) і Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Йоханэса Рау. Партнёры выставы: Мінскі гарвыканкам, праваслаўная і рымска-каталіцкая цэрквы Беларусі, Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А.Д. Сахарава, Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, ініцыятыўныя групы ў населеных пунктах Беларусі.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...