Главная » BY, Актуально, Гродненская, Общество

Бачнасць дэмакратыі забяспечыла “масоўка”

2 апреля 2012 Комментариев нет

30 сакавіка ў Гародні прайшлі грамадскія слуханні па пытанні вырубкі дрэваў. Гэтым разам, засвоіўшы ўрокі мінулага галасавання, чыноўнікі арганізавана прывезлі на месца «масоўку».

Слуханні прайшлі адразу ў чатырох месцах, аднак найбольшыя жарсці выклікалі дэбаты вакол зялёных насаджэнняў у раёне будынку філармоніі. Цягам мінулых слуханняў, якія прайшлі ў гарвыканкаме 16 сакавіка, грамадскасць прагаласавала супраць вырубкі, у сувязі з чым чыноўнікі… вырашылі «перагаласаваць» на месцы. Гэтым разам на галасаванне было пастаўлена 21 дрэва, сярод якіх каштаны і блакітныя елі, якія замінаюць рэмонту фасаду і разбудове будынку.

Фота — В.Камягінай.

Каб чарговы раз не апынуцца ў меншасці дырэкцыя філармоніі, гарадская адміністрацыя, а мажліва і будаўнчыя структуры арганізавалі на слуханні даволі арыгінальную «масоўку»: акрамя чыноўнікаў ды рэмонтнікаў з будынку філармоніі, побач гойсалі паўтара дзесятку хлопцаў у спартовых касцюмах, адмыслова прывезеных на бусіку.

— Адкуль яны? – наўпрост пыталіся ў чыноўнікаў некаторыя з прысутных.

— Ну-у, гэта… неабыякавыя людзі, – гучаў адказ з доляй іроніі.

Цынізм падзеі абураў нават выпадковых мінакоў:

— Што вы робіце? З’ездзіце ва Ўроцлаў паглядзіце – там горад тоне ў зеляніне, а вы ўсё у ашфальт закаталі… – кінуў праходзячы міма сталы мужчына.

Наўрадці аднак ягоны голас застаўся пачутым, зрэшты як і галасы неабыякавых эколагаў ды карэнных жыхароў гораду падчас галасавання.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram