Главная » BY, Культура, Минская

Выстава беларускага дэвіянтнага сучаснага мастацтва ў Заслаўі

11 апреля 2012 Комментариев нет

У музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” адкрылася Другая выстава серыі “Этнаграфія гарадскога мастацтва” — «Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва».

Магчыма Троль выглядае менавіта так

У выставачнай зале прадстаўлена каля 20 аўтарскіх работ. Дэвіянтнае мастацтва зусім не прэтэндуе на прафесійнасць, а людзей, якія перадаюць фарбамі свой унутраны стан, мастакамі і не назавеш.

Людзі, з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця выказваюць сваё стаўленне да свету пры дапамозе фарбаў. То могуць быць кідкія яркія колеры, так і чорны з белым. “Што намаляваў?”, — пытаюся ў аўтара. “Троля!” – быў адказ. І цалкам верагодна, што глядач не пазнае на малюнку вышэй узгаданага персанажа. Дэвіянтнае мастацтва не мае шаблоннасці ўспрымання свету. Тут усё неверагодна і нечакана.

Удзельнікі выставы

Аўтары работ — Генадзь Грышэль, Міша Буліч, Андрэй Рэўтовіч, Канстанцін Ладошкін — удзельнікі шэрагу беларускіх і замежных выставаў, пленэраў дэвіянтанага мастацтва. Чарговая выстава – гэта яшчэ адна спроба пазнаёміць грамадства з творчасцю тых людзей, якія жывуць у псіханеўралагічным інтэрнаце за межамі горада.

Псіхіятрычная клініка ўсё роўна належыць урбаністычнаму грамадству, таму што горад спарадзіў з’яўленне дэвіянтнага мастацтва, якое пранікае ў кантэкст той самай урбаністычнай культуры. Той, хто не меў голаса — набывае яго. Тут адсутнічае эга-кантроль. Ці не гэта аголенае мастацтва? Без вопраткі “Я” і кідкіх ілюзій?

Выстава будзе працаваць да 6 мая 2012 года.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram