Главная » BY, Гродненская, Культура

Кніга ад сямі гарадзенскіх гісторыкаў

12 апреля 2012 Комментариев нет

Кніга “Біяграфія гарадзенскіх вуліц” ад сямі гарадзенскіх аўтараў: Алесь Госцеў, Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч, Сяргей Саяпін, Ігар Лапеха, Янка Лялевіч, Ігар Трусаў — пабачыла свет шостага красавіка.

Выданне стала ўнікальным адразу пасля вяхаду, бо такіх кніг, што падрабязна распавядалі б пра кожны дом і асобных яго жыхароў старожытнага гораду яшче не было створана па словах у краінах вакол Беларусі.

Навукоўцы спадзяюцца, што гэта выданне надалей дапаможа захаваць старажытны цэнтр Гродна, у якім больш за 600 будынкаў мусяць стаць помнікамі архітэктуры. Менавіта пра гэтыя будынкі і ідзе размова ў гэтай кніжцы. Па словах Ігара Трусава ў гэтай кнізе дастаткова гістарычнага матэр’яла, каб кожны будынак апісаны ў ёй зрабіць помнікам архітэктуры, і каб ён ахоўваўся дзяржавай.

“Біяграфія гарадзенскіх вуліц: ад Фартоў да Каложы” пабачыла свет дзякуючы выдавецкай ініцыятыве “Гарадзенская бібліятэка” і змяшчае больш 350 старонак, аформленых як апісаннем, так і шыкоўнымі фатаздымкамі. Кніга мусіць стаць дапаможнікам не толькі краязнаўцам і гісторыкам, але і любому жыхару, альбо госцю горада над Нёманам.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram