Главная » BY, Культура, Минск

Адбылася прэзентацыя кнігі “Чарнобыль і еўрапейскі рух салідарнасці”

13 апреля 2012 Комментариев нет

У Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB) прэзетавалі рускамоўны варыянт кнігі “Чарнобыль і еўрапейскі рух салідарнасці”.

Петэр Юнгэ-Вентруп пад час прэзентацыі

Кніга выдадзеная Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам пры падтрымцы фонда “Меркатор” у 2011 годзе. У выданні расказваецца пра тое, якія новыя формы еўрапейкай культуры памяці Чарнобыля сфарміраваліся за апошнія дзесяцігоддзі.

Пасля Чарнобыля вырасла новая генерацыя, у якой няма ўспамінаў, звязаных з падзеямі, якія адбыліся 26 красавіка 1986 года. Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС датычыцца не толькі краін, якія знаходзіліся ў складзе СССР, але і жыхароў Еўропы.

— Чарнобыль павінен стаць для нас напамінам пра тое, што неабходна, нарэшце, распрацаваць такую мадэль развіцця грамадства і эканомікі, якая не ставіла б пад пагрозу жыццё нашых нашчадкаў. Для гэтага нам так неабходна актыўная культура памяці, — дзеліцца развагамі выдавец кнігі і кіраўнік справамі Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра, Петэр Юнгэ-Вентруп (Peter Junge Wentrup). – У будучым у працы з культурай памяці павінны адсутнічаць усе межы паміж краінамі і партыямі. Прастора павінна застацца без межаў, таму мы выдалі кнігу і на рускай мове.

Кніга складаецца з двух частак, якія падзелены на раздзелы. Са ста трыццаці васьмі кніжных старонак можна даведацца пра дзіцячы адпачынак і лекаванне за мяжой, а таксама ў межах краіны, пра медыцынскую дапамогу і міжнародныя праекты, накіраваныя на дапамогу пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС, і іншыя важныя тэмы. Вялікая ўвага накіравана на сацыяльна-экалагічныя праекты ў сферы аднаўленчых энэргетычных рэсурсаў і энэргаэфектыўнасці.

У Беларусі кніга будзе распаўсюджвацца бясплатна. Яна стане дадаткам да перасоўнай выставы “Чарнобыль: Людзі. Месцы. Салідарнасць. Будучыня”, якая на працягу 2012-2013 гадоў наведае 25 населеных пунктаў Беларусі.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram