Главная » BY, Гродненская, Политика

Суд Ленінскага раёна Гродна замест адной будзе разглядаць дзве скаргі ад актывістаў

19 апреля 2012 Комментариев нет

Кіраўнікі гарадзенскіх аддзяленняў партый БНФ і АГП Вадзім Саранчукоў, Юрый Істомін, а таксама актывіст Уладзімір Хільмановіч падалі ў суд на гарвыканкам на яго рашэнне ў адмове правядзення мітынгу 25 сакавіка.

Днямі суддзя Ленінскага раёна Гародні Людміла Жукоўская, разгледзеўшы матэрыялы, вызначыла рашэнне. Вось меркаванне наконт яго мясцовага актывіста Уладзіміра Хільмановіча:

– Разам з гэтай скаргай мы адначасова прасілі прызнаць неправамоцным яшчэ адно рашэнне гарвыканкаму – аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе. І суддзя  палічыла, што гэта дзве скаргі, і прызначыла нам заплаціць яшчэ 100 тысяч пошліны, і толькі пасля гэтага наша заява будзе прынята да разгляду. Іншымі словамі, усё робіцца дзеля таго, каб толькі зацягнуць разгляд справы і здзерці грошы на судовую адмову.

– Дык на што спадзяванні і надзеі? – з такім пытаннем звярнуўся да другога падаўцы скаргі, кіраўніка гарадзенскай філіі партыі БНФ Вадзіма Саранчукова:

– Мы павінны нешта рабіць, каб хоць трошкі падтачыць гэтую маўклівую сцяну беларускага права. Так, мы ўпэўнены, што нам адмовяць у скарзе, але ў такім разе ёсць сапраўды яшчэ Божы суд. Мы не патрабуем ніякіх зааблочных рашэнняў, мы хочам толькі, зыходзячы з агульных прынцыпаў правасуддзя, аднавіць законнасць.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram