Главная » BY, Гродненская, Культура

Гродзенскі фэст экскурсаводаў адкладзены

25 апреля 2012 Комментариев нет

Гродзенскі фэст экскурсаводаў, што павінен быў адбыцца ў горадзе 21 красавіка адкладзены на нявызначаны час.

Падставай сталі папярэджанні арганізатараў прадстаўнікамі праваахоўных органаў: да некаторых гідаў прыходзілі міліцыянты, да іншых званілі на мабільныя тэлефоны і папярэджвалі пра тое, што іх экскурсіі з’яўляюцца несанкцыянаванымі акцыямі.

Таццяна Касатая, каардынатарка мерапрыемства па Гродна

Таццяна Касатая, каардынатарка мерапрыемства па Гродна, вельмі здзіўляецца тым, што мерапрыемства было забаронена:

— Шчыра я не ведаю, што стала прычынай адмовы і такой забароны з боку гарадскіх уладаў. Можа збег абставін. У горадзе прайшло шмат прэзентацый па кніг па гісторыі гораду: і “Гродназнаўства” і “Біяграфія гарадзенскіх вуліц” і здавалася, што і фэст мусіць адбыцца. Аднак не.

У мінулым годзе фэст у Гродна таксама быў перанесены. Аднак прычына пераносу была іншая – выбух у мінскім метро.

“Натуральна, мы будзем звяртацца да гарадскіх уладаў з дазволам і збіраемся праводзіць гэты фэст. Але апроч гэтага будзем пісаць скаргі на тое, што яны палічылі фэст экскурсаводаў несанцыянаванай акцыяй.”- працягвае Таццяна Касатая.

Галоўны арганізатар “Фэста экскурсаводаў” па Беларусі Цімафей Акудовіч не ведае, што стала прычынай такога стаўлення гродзенскіх уладаў да фэста: “Пакуль не ведаем, што сталася прычынай адмовы гарадзенскіх уладаў. Мы плануем з імі сустрэцца, і вельмі хочам, каб фэст усё ж такі прайшоў. Будзем пісаць заявы да гарадзенскага кіраўніцтва, каб фэст усё ж такі прайшоў.”.

Нагадаем, што па ўсёй краіне 20 красавіка прайшло больш 80 экскурсій у розных гарадах і малых мястэчках Беларусі і толькі ў Гродна фэст быў забаронены.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

 

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram