Главная » BY, Гомельская, Культура

Захаванне беларускай папуляцыі лутка залежыць ад інфармаванасці насельніцтва

25 апреля 2012 Комментариев нет

У Жыткавіцкім раёне на тэрыторыі рыбхоза “Белае” прайшла акцыя, накіраваная на падтрымку “чырвонакніжных” відаў – лутка і вясновых раслін-першацветаў. Марапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню Маці-Зямлі, які традыцыйна святкуецца 22 красавіка.

Тэрыторыя рыбхоза “Белае” — адзінае ў Беларусі месца гнездавання лутка – вадаплаваючай птушкі сямейства вуціных. Папуляцыя гэтага віда налічвае ўсяго 15-30 пар. На вадаёмы Беларусі луток прылятае ў сакавіку-красавіку, адлятае ў пачатку восені. Зімуе птушка на Балтыцы, на ўзбярэжжы Скандынавіі і Англіі. Аднак назіраліся зімоўкі нават каля Мінску, на вадасховішчы “Крыніца” і рацэ Свіслач.

Пераадкрывальнік лутка, Казулін Аляксандр, кандыдат біялагічных навук, расказаў пра знаходку лутка ў 1988. Птушка была заўважана мужчынам на сажалцы №19 рыбхоза “Белае”. У 1993 годзе было зроблена 15 штучных дуплянак для лутка. Але паўстае пагроза з боку куніцы, якая з’ядае самак лутка, ды гогаля, які займае дуплы. Усе гэтыя фактары абмяжоўваюць колькасць лутка. На жаль, чалавек таксама спрычыніўся да разбурэння гнёздаў птушкі. Было разбурана 9 з 15 штучных дуплянак, якія месціліся на тэрыторыі рыбхоза “Белае”. У мясцовага насельніцтва спрацоўвае «стэрыатып» аб тым, што луток харчуецца прамысловай рыбай. Але ў рэчаіснасці асноўным кормам для птушкі з’яўляецца дробны рыбны трус і водныя казяўкі. З 1998 года вядуцца перыядычныя ўлікі колькасці віда. На жаль, яны толькі памяншаюцца.

Каб пазбегнуць і далейшай шкоды з боку насельніцтва, асноўнай мэтай акцыі стала інфармаванне жыхароў рэгіёна пра ўнікальнасць відаў жывёльнага і расліннага свету. Прадстаўнікам мясцовага насельніцтва былі перададзены плакаты з інфармацыяй пра папуляцыю лутка ў Беларусі і рыбхоз “Белае” як тэрыторыю, важную для птушак.

Каб засвоіць тэарэтычны матэрыял, для школьнікаў Юркевічскай СОШ, якую наведваюць дзеткі вёсак Леніна, Мілевічы, Юркевічы была праведзена экалагічная экскурсія па палесскай дубраве. Спецыялісты-батанікі расказалі ім пра праблемы захавання раслін-першацветаў. Таксама навучэнцы прынялі ўдзел у размяшчэнні на дрэвах штучных гнёздаў для лутка, абазначаных папераджальнымі знакамі.

Для аховы існуючых месцаў рассялення птушкі прадстаўнікам тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды былі перададзены пашпарты і ахоўныя абавязацельствы.

Арганізатарамі акцыі з’яўляецца праект ПРООН/ГЭФ “Інтэграцыя пытанняў захавання біаразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання ў Беларусі”. Нацыянальнае выканаўчае агенцтва праекта – Міністэрста прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. У арганізацыі таксама прымалі ўдзел прадстаўнікі ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram