Главная » BY, Минская, Общество

Дзень памяці катастрофы на ЧАЭС

30 апреля 2012 Комментариев нет

У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Надзея” быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да дня памяці катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Для “Надзеі” дзень 26 красавіка асаблівы. Тут добра памятаюць пра трагедыю. Рэабілітацыйны цэнтр адзін з першых ў Беларусі распачаў праграму аздараўлення дзяцей з забруджаных тэрыторый, што стала магчымым дзякуючы актыўнаму ўдзелу многіх ініцыятыў і асобных людзей з Беларусі, Германіі, Японіі ды іншых краін свету.

Некалькі дзён таму ў Цэнтр заехала новая змена. Многа дзяцей з Гомельшчыны: гарадскога пасёлка Камарын ды Светлагорскага раёна. Дзеці, хоць і нарадзіліся ў дзевяностых, добра ведаюць трагічную дату катастрофы. На пытанне ці ўсведамляюць яны разбуральную сілу наступстваў ЧАЭС, не адказалі, але з твараў дзяцей знікла ўсмешка – задумаліся. Адзін з навучэнаў выкрыкнуў, што ўсё добра, не трэба ўспамінаць пра трагедыю, а проста жыць. Напэўна, сямікласнікам цяжка правільна ўспрыняць інфармацыю пра падзеі, якія здарыліся 26 год таму.

У Вячаслава Макушынскага, дырэктара ДРАЦ “Надзея”, іншыя погляды на жыццё. Ён з жалем успамінае першыя гады пасля выбуху на ЧАЭС. Хоча, каб і супрацоўнікі заўжды памяталі аб прычынах, па якіх быў пабудаваны рэабілітацыйны цэнтр. Таму былі праведзены інфармацыйныя гадзіны не толькі для дзяцей, але асобна і для дарослых. Быў зладжаны прагляд фільма “Чарнобыльскі крыж”. Вячаслаў Рыгоравіч прачытаў некаторыя ўрыўкі дакументаў і пастаноў, якія былі прыняты і зацверджаны з мэтай ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Увечары адбылася традыцыйная акцыя са свечкамі.

Як памяць пра трагічныя падзеі ў вестыбюлі школы дзейнічае пастаянная фотавыстава японскага майстра Рюічы Хіракава, якая нагадвае пра ядзерную небяспеку. На фотаздымках – вёскі, якія зніклі. Таксама пры школе дзейнічаюць ўнікальная бібліятэка і музей. Міжнародная асацыяцыя фондаў міра перадала Цэнтру кніжны фонд сваёй бібліятэкі, якая складаецца з 3.225 тамоў твораў пісьменнікаў розных краін свету і больш за 2.5 тысячы асобных кніг. Японскімі партнёрамі быў падараваны макет трыццаці кіламетровай зоны. Націскаеш на адмысловыя кнопкі, і на пэўных тэрыторыях загараюцца рознакаляровыя лямпачкі, кожны колер якой сімвалізуе адзін з трох разбуральных хімічных радыёнуклідных элементаў: цезія, стронцыя і плутонія.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram