Главная » BY, Гомельская, Общество

Напярэдадні Асамблеі НДА прайшоў гомельскі абласны сход

3 мая 2012 Комментариев нет

На сходзе абмеркавана становішча ў няўрадавых арганізацыях, разгледжана «Канцэпцыя развіцця грамадзянскай супольнасці» і абраны прадстаўнікі ў Рабочую групу Асамблеі.

Абласныя сходы праводзяцца напярэдадні VII Асамблеі недзяржаўных арганізацый і грамадскіх ініцыятываў (Асамблея НДА Беларусі), якая запланавана на 5-6 траўня. Гомельскі абласны сход адбыўся 28 красавіка.

Асноўны выступ аб сучасным стане недзяржаўных арганізацый зрабіў Уладзімір Кацора (Гомель, «Грамадзянскія ініцыятывы»). У абмеркаванні ўдзельнічалі прадстаўнікі НДА са Жлобіна, Мазыра, Светлагорска і іншых гарадоў і раёнаў вобласці.

На абласных сходах абіраюцца прадстаўнікі ў Рабочую групу Асамблеі НДА, якая дзейнічае паміж асамблеямі. Зараз такімі прадстаўнікамі з Гомельшчыны з’яўляюцца Вадзім Болбас (Светлагорск, «БНФ «Адраджэньне»), Юрый Варонежцаў (Гомель, фонд імя Л. Сапегі), а таксама Галіна Скараход (Гомель, «Ініцыятыва») – яна ўзяла ўдзел і ў цяперашнім сходзе і выступіла з аглядам дзейнасці НДА Гомельшчыны.

У новы склад Рабочай групы абраныя Галіна Скараход, Віктар Адзіночанка («Беларускі Хельсінкскі камітэт») і Андрэй Цянюта («Малады фронт»), усе трое – з Гомелю. Акрамя таго, прадстаўнікі ў Рабочую групу абіраюцца і непасрэдна на самой Асамблеі.

На сходзе прысутнічаў прадстаўнік Рабочай групы Вацлаў Арэшка (Мінск) – адзін з аўтараў праекта «Канцэпцыі развіцця грамадзянскай супольнасці». Ён выступіў з грунтоўнай прамовай па праекту Канцэпцыі, якая была абмеркавана ўдзельнікамі сходу.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram