Главная » BY, Брестская, Общество

На Брэстчыне адкрыўся веснавы жор, а з ім і крадзяжы прадуктаў харчавання

10 мая 2012 Комментариев нет

Прадукты крадуць напэўна не з мэтай узбагачэння, а каб паесці. Бо грошы пойдуць на алкаголь…

Напярэдадні Велікодных святаў у брэсцкім “Еўраопце” скралі 11 палак каўбасы на 545 тысяч рублёў. (Каб разгавецца?) Нятанная, заўважым, каўбаска. Злодзеямі апынуліся двое мясцовых беспрацоўных, адзін з судзімасцю.

Даражэй за грошы

1 траўня ў адной з вёсак Лунінецкага раёна з гаража пакралі прадукты харчавання і спіртное на 300 тысяч рублёў, а з “Мерседэса”, які там стаяў…сурвэткі. Злодзеяў пакуль не знайшлі. Узбуджаная крымінальная справа.

5 траўня ў Баранавічах на вуліцы Халасцякова ў 51-гадовага беспрацоўнага забралі дзве бутэлькі віна на 23 тысячы рублёў, а ў сельгаскааператыве “Аграсвет” Баранавіцкага раёна скралі двух парасят і 3 курэй на паўтара мільёны рублёў. Знайшлі толькі рабаўніка. Ім апынуўся 34-гадовы мужчына, які адбывае ў Баранавічах “хімію” за ўхіленне ад аплаты грошай на ўтрыманне дзяцей.

7 траўня у сельгаскааператыве “Харомскі” Столінскага раёна з фермы скралі цяля. Старшыня кааператыва ацаніў яго на 3 мільёны 230 тысяч рублёў. Завялі крымінальную справу.

У беспрацоўнай з адной з вёсак Ганцавіцкага раёна скралі 10-кілаграмовае парася, якое яна зацаніла на 600 000 рублёў. Злодзея не знайшлі.

Парася скралі з незакрытага хлеўчука. Варта чакаць з Ганцавіччыны яшчэ больш такіх паведамленняў. Бо гэты раён адзін з самых дэпрэсіўных у эканамічным сэнсе. Увосень тут за недапрацоўкі ў эканоміцы знялі старшыню Уладзіміра Столяра. Многія мужчыны з’ехалі на заробкі за мяжу. А ў двух сельгаскааператывах, як піша газета “Ганцавіцкі час”, за нясплату грошай адключылі святло. На чарзе яшчэ тры гаспадаркі. Так што трымай цялят, парасят! Наперадзе натуральная гаспадарка…

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram