Главная » BY, Гомельская, Общество

Жыхары Светлагорска выказаліся супраць будаўніцтва завода беленай цэлюлозы

19 мая 2012 Один комментарий

Жыхары г. Светлагорска і Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці накіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Савет міністраў больш за 10 тысяч подпісаў з пратэстам супраць будаўніцтва ў горадзе яшчэ аднаго прадпрыемства хімічнага профілю – завода беленай цэлюлозы.

Пакет з сабранымі подпісамі рыхтуецца да адсылання. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

“Мы, жыхары горада Светлагорска і Светлагорскага раёна, атмасфернае паветра якога забруджваецца шкоднымі выкідамі ад трох прадпрыемстваў, дзе смяротнасць значна перавышае нараджальнасць, а захворваемасць вышэй, чым па Беларусі, з трывогай успрынялі вестку аб будаўніцтве завода сульфатнай беленай цэлюлозы ў непасрэднай блізкасці ад Светлагорска” – гаворыцца ў звароце.

Лісты з подпісамі жыхароў супраць будаўніцтва завода беленай цэлюлозы. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Подпісы ў колькасці 10191 сабралі на працягу двух месяцаў самі грамадзяне, без удзелу якіх-небудзь арганізацый. Ніколі раней у Светлагорску не збіралася такая колькасць подпісаў ні па адным пытанні. У звароце адзначаецца:

“Асцерагаючыся за здароўе і жыцці нашых дзяцей і ўнукаў, і свае, мы рашуча пратэстуем супраць плана будаўніцтва завода беленай цэлюлозы і катэгарычна патрабуем ад Урада Рэспублікі Беларусь адмовіцца ад будаўніцтва гэтага прадпрыемства ў Светлагорску. Пуск гэтага завода непазбежна прывядзе да яшчэ большага пагаршэння якасці атмасфернага паветра і вады ў рацэ Бярэзіна, да яшчэ большага пагаршэння здароўя мясцовага насельніцтва”.

Збор подпісаў адбыўся пасля таго, як на сходзе жыхароў, праведзеным у студзені ў гарадскім цэнтры культуры, абсалютная большасць прысутных таксама выказалася катэгарычна супраць будаўніцтва завода. Мясцовае насельніцтва лічыць, што прамысловасць у горадзе павінна развівацца рознабаковая, а не толькі хімічнага профілю.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Один комментарий »

  • Жыхар Светлагорска пишет:

    Чыноўнікі абралі пляцоўку пад будаўніцтва ў Светлагорску таму, што гэта танны варыянт: тут побач усе камунікацыі. А тое, што мясцовым людзям будзе горш, іх не хвалюе. Прамысловасць у горадзе павінна быць рознабаковая, а не толькі прадпрыемствы хімічнага профілю.

Реклама от RedTram