Главная » BY, Гродненская, Общество

Эколагі і энергетыкі за захаванне балот

26 мая 2012 Комментариев нет

22 мая, у Міжнародны дзень біаразнастайнасці, беларускія эколагі і энергетыкі правялі на тэрыторыі тарфяніка “Дакудаўскае” ў Лідскім раёне сумеснае мерапрыемства – палявы семінар з удзелам прадстаўнікоў раённых і міжраённых інспекцый аховы жывёльнага і расліннага свету.

Палявы семінар ці людзі на балоце

Здабыча торфа ажыццяўляецца толькі на частцы тарфянага месцараджэння, аднак, асушэнне нават невялікай плошчы можа негатыўна ўздзейнічаць на стан біялагічнай разнастайнасці ўсяго балота, пра што пастаянна нагадваюць эколагі. Прыкладна для трэцяй часткі відаў чырвонакніжных жывёл, водна-балотная тэрыторыя з’яўляецца месцам іх пастаянага жыхарства альбо месцам харчавання. Торфаздабывальныя мерапрыемствы нанясуць вялікую шкоду экалогіі.

Юрый Скубін, намеснік начальніка кіравання тарфяной прамысловасцю “Белтопгаз” бачыць рашэнне праблемы ў супрацьфільтрацыйных дамбах для адхілення парушэнняў гідралагічнага рэжыма на тэрыяторыях, прылеглых да торфараспрацовак. Такія дамбы ўжо выкарыстоўваюцца на тарфяніку “Дакудаўскае”, які знаходзіцца на тэрыторыі рэспубліканскага біялагічнага заказніка “Дакудаўскі”.

Леанард Мамчыц, начальнік лідскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, выказаў іншае меркаванне. Ён не згодны з асушэннем балота, таму што гэта нанясе вялікую шкоду аднаму з найбуйнейшых балот у Заходняй Беларусі. Да таго ж, Леанард лічыць, што здабыча торфа не нашмат дапаможа ў вырашэнні праблемы з працаўладкаваннем мясцовых жыхароў, таму самы час шукаць альтэрнатыву торфаздабычы.

Арганізатарамі семінара сталі праект ПРААН/ГЭФ “Інтэграцыя пытанняў захавання біаразнастайнасці ў палітуку і практыку тэрытарыяльнага планавання Беларусі”, ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram