Главная » BY, Брестская, Культура

У Брэсцкім супермаркеце прадаецца філе карпа з касцямі

29 мая 2012 Комментариев нет

Так і напісана: “Филе карпа с реберными костями». Коштам філе дасць фору свініне без касцей: 67 тысяч за кілаграм. Як паказаў досвед дэгустацыі, да рэбравых касцей дадаецца яшчэ плойма малых.

А яшчэ да размашыстых касцей дадаецца спецыфічны балотны смак карпа як рыбы, якая калупаецца ў донным глеі. Адным словам, адно суцяшэнне: у рыбе шмат фосфару, і гэта спрыяе працы галаўнога мозга.

Прадавачка патлумачыла, што “ад касцей у мясе карпа няма рады”, таму і прадаюць філе з касцямі.

Брэсцкае ноўхаў: “Філе з касцямі”.

Між тым, слоўнікі адназначна вытлумачваюць філе як мяса без касцей, у тым ліку і мяса рыбы. Па-другое, нібыта ёсць методыка даставання рыбных касцей адмысловымі шчыпцамі. Але гэта ў якой-небудзь Францыі, а ў нас пойдзе і так, з касцямі.

Мысліцца, што на Захад ад нас сотні людзей ужо напісалі б заявы ў суд, каб гарантавана атрымаць кампенсацыю за такое ўцюхванне тавару. Можа, і ў нас хто паспрабуе? Біцца аб заклад на вынік я не стала б. Але даведацца пра яго надта хацелася б.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram