Главная » BY, Гомельская, Общество

Светлагорскі арышт: 7 сутак без права на тэлефонную размову

7 июня 2012 Один комментарий

У Светлагорску адбывае адміністрацыйны арышт грамадскі актывіст з Мінска Міхаіл Пашкевіч. Ён быў затрыманы пасля паездкі ў вёску Якімава Слабада Светлагорскага раёна, якая пратэстуе супраць будаўніцтва кітайскага заводу беленай цэлюлозы. Як высветлілася, у Светлагорскім РАУС арыштаваныя ня могуць скарыстацца законным правам на тэлефонныя размовы.

Падчас дастаўлення грамадзян у Светлагорскі РАУС 31 мая. На пярэднім плане – маёр міліцыі Яўген Клепік. Фота: радыё “Свабода”.

Жыхары Якімавай Слабады хочуць правесці мясцовы рэферэндум аб мэтазгоднасці пабудовы яшчэ аднаго хімічнага прадпрыемства ў гэтай мясцовасці. Дапамогу ў падрыхтоўцы да рэферэндуму аказвалі актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”. Міхаіл Пашкевіч разам з таварышамі і незалежнымі журналістамі пабываў у вёсцы 31 мая.

Суд Светлагорскага раёна, 1 чэрвеня 2012 г. Фота: рэгіянальны партал “Светлагорск”.

Распавядае Таццяна Куган, якую аднавяскоўцы вылучылі ў ініцыятыўную групу па правядзенні рэферэндуму:

– Калі мы разам з мінскімі актывістамі і журналістамі паехалі ў сельскі Савет у вёску Баравікі, каб падаць заяву на правядзенне рэферэндума, па дарозе ўсе былі спынены супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Кіраваў імі маёр міліцыі Яўген Клепік (начальнік аддзялення прафілактыкі правапарушэнняў міліцыі грамадскай бяспекі Светлагорскага РАУС – кар.)

Суддзя Ірына Алісейка зачытвае прыгавор Міхаілу Пашкевічу. Фота: праваабарончы сайт “Вясна”.

Замест сельсавета грамадзяне былі дастаўлены ў РАУС. Заява на рэферэндум была накіравана ў сельсавет на наступны дзень. Аднак М. Пашкевіча абвінавацілі ва “умяшальніцтве ў працу міліцыі” (“ўмяшальніцтва ў вядзенне справы аб адміністрацыйным правапарушэнні”, артыкул 23/03 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). Алісейка Ірына Аляксандраўна, суддзя па адміністрацыйных справах суда Светлагорскага раёна, 1 чэрвеня прысудзіла яго да 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

М. Пашкевіча канваіруюць пасля абвяшчэння прысуду. Фота: рэгіянальны партал “Светлагорск”.

– Пашкевіч напісаў заяву аб тым, што будзе абараняць сябе сам, таму судовае пасяджэнне пачалося да майго прыезду ў Светлагорск, – паведаміў адвакат Вадзім Мушынскі (Мінск). – Ён прызнаў сваю віну, і я не не магу пакуль сказаць, ці будзе абскарждвацца прысуд.

У Светлагорскім РАУС прынялі перадачу асабістых рэчаў для М. Пашкевіча і запэўнілі прадстаўніка грамадскасці, які яе перадаваў, што ўмовы ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) нармалёвыя. А ці могуць арыштаваныя патэлефанаваць дадому? Званок і пытанне пра гэта – у дзяжурную частку РАУС.

– Канешне, не, – у голасе дзяжурнага гучыць здзіўленне. – Тэлефона-аўтамата ў ІЧУ няма, і арыштаваныя званіць не могуць.

Светлагорскі РАУС, 5 чэрвеня 2012 г. На першым паверсе ў правым баку будынка знаходзіцца ізалятар часовага ўтрымання.

Сітуацыю каментуе юрыст Леанід Судаленка (Гомель):

– Пункт 6 артыкула 18.7 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае: “Адміністрацыйна арыштаваным па рашэнні кіраўніка спецыяльнай установы, якая выконвае адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, могуць быць дазволеныя тэлефонныя размовы з аплатай з асабістых сродкаў адміністрацыйна арыштаванага.” У Гомелі ў ІЧУ усталяваны таксафон, і, пры атрыманні дазволу на тэлефонныя размовы, адміністрацыйна арыштаванаму неабходна толькі мець таксафонную картку.

Па гэтым пытанні грамадскасць Светлагорска чакае адказу ад начальніка РАУС падпалкоўніка міліцыі Цалко Аляксандра Фёдаравіча, адпаведны зварот да якога накіраваны 5 чэрвеня. Арышт М. Пашкевіча закончваецца ўвечары 7 чэрвеня.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Один комментарий »

  • Жыхар Светлагорска пишет:

    Маёр Клёпік і суддзя Алісейка дачакаюцца свайго часу пасядзець у гэтым ізалятары.

Реклама от RedTram