Главная » BY, Гродненская, Общество, Экономика

Рэканструкцыя гарадзенскага вакзала: што змянілася?

21 июня 2012 Один комментарий

Апошнія некалькі месяцаў у Гродна адбываецца рэканструкцыя чыгуначнага вакзала.

Будынак вакзала «аброс дадатковымі збудаваннямі». Праз гэтыя кавалкі шкла і жалеза ён пачаў нагадваць нейкага смока, які схаваўся пад шчытом.

Пад’езды да вакзала мала змяніліся і да сённяшняга часу прыпынак каля раённага вузла сувязі выклікае ў гараджан шмат пытанняў. Як кажуць самыя рэзкія крытыкі гэтай рэканструкцыі – лепш бы пакінулі як было.

Касы, якія з’явіліся некалькі месяцаў таму з левага боку вакзала так там і засталіся і выклікаюць сярод гараджан шмат незадаволенасці.

Мытня, уваход у якую зараз праз былы цэнтральны ўваход у будынак, не спраўляецца з патокам жадаючых патрапіць на цягнік у польскую Кузьніцу. Бывае, што ў яе маленькіх непадрыхтаваных памяшканнях чакаюць падыходу цягніка да 200 чалавек.

Прывакзальную плошчу, што раней уяўляла кальцавы рух грамадскага транспарту і прыпынак каля самога будынка вакзалу перакрылі поўнасцю і цяпер яна нібыта пляма тырчыць пасярод будоўлі.

Вакол вакзала працягваецца будаўніцтва – гэта амаль скончыўшаяся рэканструкцыя гарадзенскага заапарку і прывядзенне ў лад тэрыторыі пабудаванага нядаўна гіпермаркета «Еўраопт».

Зялёныя насаджэнні вакол вакзала пакуль не з’явіліся, а будаўнікамі была наадварот высечана частка старой вярбы, што расла недалёка ад вакзала.

Гарадзенскія гісторыкі мараць, што недалёка ад гэтага сучаснага вакзала адновяць стары будынак аднаго з першых вакзалаў, які зруйнавалі ў пачатку 1980-х гадоў.  Яго аднаўленне было б добрым падарункам гораду да 150 годдзя беларускай чыгункі.

Плануецца, што рэканструкцыя вакзала і прывакзальнай плошчы скончыцца ў жніўні 2012, аднак пакуль яшчэ няўзброеным вокам бачна, што працы тут «непачаты край».

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Один комментарий »

  • Юрась Карпаў пишет:

    Тое самае і ў Віцебску. Гэта называецца: «освоение средств». Праўда, у нас шмат хто задаволены тым, як цэнтр горада ператварыўся ў новую «цукерку». Першымі ахвярамі якой сталіся дрэвы з майго юнацтва на плошчы Перамогі і старыя дрэвы, пасаджаныя, як кажуць, нямецкімі ваеннапалоннымі ля берага Дзьвіны… Грамадзкага абмеркаваньня праектаў у нас няма — «народ» усё ведае лепш за тое «грамадзтва»…

Реклама от RedTram