Главная » BY, Витебская, Культура, Общество

У Наваполацку мыюць за вершы па-беларуску

14 июля 2012 Комментариев нет

У Наваполацку мыюць не за грошы, а за вершы беларускіх класікаў. Мясцовая суполка “Таварыства беларускай мовы” прыдумала акцыю: з цябе – твор на памяць, з нас – гарачы душ, гарбата ці кава з пячывам, а ў дадатак яшчэ і сувенір.

Справа ў тым, што ў горадзе нафтахімікаў адключылі гарачую ваду. Але ў некаторых мікрараёнах яна ўсё ж засталася. Вось ТБМ і вырашыў дапамагчы гараджанам, якім надакучыла мыцца ў тазіках і начоўках, вырашыць гэту праблему.  Душ, у якім можна з камфортам памыцца, расплаціўшыся вершам, знаходзіцца на кватэры аднаго з сяброў суполкі ТБМ.

Жадаючаму памыцца трэба ведаць на памяць адзін верш. Выбіраць можна з трох класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка. У іх сёлета юбілеі: 130-годдзе з дня нараджэння песняроў і 100 год, як нарадзіўся Танк.

Цікава, што яшчэ літаральна пазаўчора плата за ўваход была вышэйшай – гаспадар душа патрабаваў не адзін, а тры вершы. Класікаў нацыянальнай літаратуры дэкламуюць у вопратцы, жартуюць арганізатары. Але песні на іхнія вершы можна спяваць і аголеным — у душы.

Крыніца: Народныя навіны Віцебска

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram