Главная » BY, Политика

Апазіцыя закрывае прадстаўнікамі кожны дзясяты выбарчы ўчастак

7 августа 2012 Комментариев нет

У “Гавары праўду” кандыдатаў будзе больш, чым іх прадстаўнікоў на участках, а рух “За Свабоду” усе сілы кінуў на Мілінкевіча.

– Папярэдне ў нас па Мінску – 120, па Гомелі – 68, па астатніх пакуль дадаткова збіраем інфармацыю, – расказвае Анатоль Лябедзька.

Палітык дадае, што АГП… не сачыла за тым, у якія камісіі будуць уваходзіць прадстаўнікі партыі. Маўляў, удзельнічаць у падліку галасоў сэнсу няма. АГП нават кандыдатаў не мае, а тых, хто балатуецца, у партыі называюць модным словам «спікеры».

– Бо ў нас няма кандыдатаў у дэпутаты, у нас ёсць спікеры кампаніі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі». Спікер не змагаецца за тое, каб трапіць у парламент. Галоўная задача спікера – данесці пасланне Аб’яднанай грамадзянскай партыі да найбольшай колькасці людзей.

У грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» знайшлося 15 ахвотных, трапіць ва ўчастковыя камісіі. Гэта амаль на палову менш, чым кандыдатаў. Іх мае быць цэлых 25. Прычым, сваіх прадстаўнікоў шукалі самі прэтэндэнты на дэпутацкія крэслы, расказвае прэс-сакратар «Гавары праўду» Сяргей Вазняк.

– «Гавары праўду» выставіла 15 прадстаўнікоў. Гэта самі кандыдаты рупіліся.

Найбольш шматлікі дэсант ва ўчастковыя камісіі пакуль накіравалі былыя камуністы з партыі «Справядлівы свет». Там гавораць пра 238 сваіх прадстаўнікоў па ўсёй Беларусі. Вылучаюць іх пераважна там, дзе ёсць рэгіянальныя партыйныя структуры, і не кожны з 36 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ад «Справядлівага свету» будзе мець надзейны тыл.

Апазіцыя збіраецца трапіць прыкладна ў кожны дзесяты выбарчы ўчастак — Фота: photo.bymedia.net

А вось найбольш надзейна павінны адчуваць сябе кандыдаты ад БНФ. Лідар партыі Аляксей Янукевіч кажа, што выставіў 233 кандыдатуры ў камісіі. Кандыдатаў ад БНФ мае быць 38.

– Мы падалі 233 заяўкі па ўсёй Беларусі. Безумоўна, асноўны акцэнт рабілі там, дзе плануюць ісці кандыдаты ад партыі БНФ.

Рух «За Свабоду» сваіх прадстаўнікоў у камісіі прапаноўваць не можа – рэгіянальныя структуры не маюць рэгістрацыі. Таму давялося кааперавацца з іншымі партыямі. У арганізацыі гавораць, што ўсю краіну не закрылі, але вось акругу, дзе балатуецца лідар, Аляксандр Мілінкевіч, здолелі – там будзе 54 прадстаўнікі на 34 участкі.

Усяго ў Беларусі створаць 6 з паловай тысяч выбарчых участкаў. Апазіцыя збіраецца трапіць прыкладна ў кожны дзесяты з іх. Колькі апазіцыянераў у выніку зарэгіструюць – даведаемся ўжо хутка. Фарміраванне ўчастковых камісій завершыцца 9 жніўня.

Крыніца: Euroradio.fm

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram