Жыхары г. Светлагорска і Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці накіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Савет міністраў больш за 10 тысяч подпісаў з пратэстам супраць будаўніцтва ў горадзе яшчэ аднаго прадпрыемства хімічнага профілю – завода беленай цэлюлозы.
Дыскусійную пляцоўку пра перашкоды ва ўзаемадзеянні гродзенцаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і людзей без такіх правяло ў Гродне 10 мая грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”. Пра дыскусію распавядае старшыня праўлення “Цэнтра “Трэці сектар” Вітаўт Руднік:
На сходзе абмеркавана становішча ў няўрадавых арганізацыях, разгледжана “Канцэпцыя развіцця грамадзянскай супольнасці” і абраны прадстаўнікі ў Рабочую групу Асамблеі.
У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Надзея” быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да дня памяці катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
У Жыткавіцкім раёне на тэрыторыі рыбхоза “Белае” прайшла акцыя, накіраваная на падтрымку “чырвонакніжных” відаў – лутка і вясновых раслін-першацветаў. Марапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню Маці-Зямлі, які традыцыйна святкуецца 22 красавіка.
Кіраўнікі гарадзенскіх аддзяленняў партый БНФ і АГП Вадзім Саранчукоў, Юрый Істомін, а таксама актывіст Уладзімір Хільмановіч падалі ў суд на гарвыканкам на яго рашэнне ў адмове правядзення мітынгу 25 сакавіка.
Прадстаўнікі дзьвух гарадзенскіх фірмаў ТАА “Мерцана” і ТДА “Свідравіна” звярнуліся да гарадзенскіх уладаў, каб тыя дазволілі перанесці шлагбаўм у памежнай зоне, які замінае патрапіць да помніка паўстанцам 1863 года, які знаходзіцца ў вёсцы Кадыш.
Кніга “Біяграфія гарадзенскіх вуліц” ад сямі гарадзенскіх аўтараў: Алесь Госцеў, Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч, Сяргей Саяпін, Ігар Лапеха, Янка Лялевіч, Ігар Трусаў – пабачыла свет шостага красавіка.
Як вынікае з перапіскі мясцовых аматараў даўніны з дзяржаўнымі ўстановамі рознага ўзроўню, “грошай няма” ужо амаль 15 гадоў. Дакладней, з тае самае пары, як апошніх насельнікаў помніка архітэктуры адтуль выселілі, а рэстаўрацыю так і не пачалі.
У музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” адкрылася Другая выстава серыі “Этнаграфія гарадскога мастацтва” – “Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва”.