Публикации с тэгом: безработица
BY, Гродненская, Экономика »
BY, Актуально, Витебская, Экономика »
З пачатку 2009 году колькасць афіцыйна зарэгістраваных на Віцебшчыне беспрацоўных вырасла на тысячу чалавек. Адначасова ў вобласці бракуе будаўнікоў і кіроўцаў сельскагаспадарчай тэхнікі.
Паводле Мікалая Глушонка, першага намесніка старшыні абласнога камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, рост колькасці беспрацоўных выкліканы не крызісам, а сканчэньнем ацяпляльнага сезону ды прагай землякоў папрацаваць на калгасных палетках. Да прыкладу, у цэнтры занятасці пачалі звяртацца апэратары кацельняў. Яшчэ адна катэгорыя “новых беспрацоўных” – гэта тыя, хто імкнецца нешта зарабіць на грамадзкіх працах альбо сельгасработах.
