Публикации с тэгом: Витебская
BY, Актуально, Витебская, Экономика »
У тых месцах Віцебска, дзе раней стаялі шапікі прыватных прадпрымальнікаў, цяпер проста з машын гандлююць асобы, якія не маюць санітарных і падатковых дакументаў.
Ірына Яскевіч, якая займаецца стварэннем незалежнага прафсаюза “Разам”, напісала дзесяткі лістоў у розныя інстанцыі, аднак адусюль атрымала амаль аднолькавыя адказы: маўляў, гандаль без дазволу адпаведных службаў незаконны, але забараніць яго гэтыя службы не могуць.
– Некалькі гадоў таму нам сказалі, што шапікі псуюць знешні выгляд Віцебска. Таму камунальшчыкі вывезлі іх за горад ды выкінулі. – распавядае спадарыня Ірына.
BY, Актуально, Витебская, Политика »
На працягу чатырнаццаці пасяджэнняў суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Урбановіч разглядала крымінальную справу сябра БХК Леаніда Свеціка, якога вінавацяць у распальванні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасці.
Тры віцебскія апазіцыянеры, якія праходзяць па гэтай справе ў якасці пацярпелых, катэгарычна не вераць у вінаватасць падсуднага, пра што неаднаразова заяўлялі падчас працэсу.
Леаніда Свеціка вінавацяць у тым, што ён нібыта пісаў і дасылаў жыхарам Віцебска лісты ад імя радыкальнай прафашыстоўскай арганізацыі “Русское Национальное Единство”.
BY, Актуально, Витебская, Общество »
Ахоўваць правапарадак на фестывалі, які распачнецца 10-га ліпеня, віцебскім супрацоўнікам міліцыі будуць дапамагаць іх калегі з райцэнтраў вобласці, а таксама адмыслоўцы-кінолагі са сваімі гадаванцамі.
Начальнік управы аховы правапарадку МУС аблвыканкаму Ігар Скарыновіч паведаміў журналістам, што прысутнасць міліцыянтаў на вуліцах горада не мусіць нерваваць гасцей і жыхароў Віцебска. Менавіта таму значная колькасць супрацоўнікаў МУС будзе патруляваць горад у цывільным адзенні. Іншыя будуць апранутыя ў парадную форму, у тым ліку і тыя супрацоўнікі, што будуць дзяжурыць на кардонах з металашукальнікамі.
photo.bymedia.net
BY, Актуально, Витебская, Экономика »
Дзесяць віцебскіх прадпрымальнікаў дагэтуль не могуць прыйсці ў сябе пасля зносу іх маёмасці.
– На гэтым месцы шапікі стаялі з 1992 года, – распавядае Андрэй Адамцоў, уладальнік вядомай у Віцебску “жалезкі” – шапіка, дзе прадаваліся музычныя часопісы, дыскі і касеты. – 8 лютага гарвыканкам прыняў рашэнне, што ўсе шапікі альбо знясуць, альбо іх неабходна рэканструяваць у крамкі з гандлёвай залай. Мы ўсе сабраліся і пагадзіліся будавацца. Атрымацца мусіў цэлы комплекс. 1 мая будаўніцтва пачалося, а 11 чэрвеня на гэтае месца прыгналі трактары і экскаватары, якія пачалі руйнаванне аб’екта.
