Главная » Архив

Публикации с тэгом: Витебская

RU, Витебская, Экономика »

[4 Авг 2009 | Comments Off]
В Витебской области платят зарплату в конвертах

За прошедшее полугодие в ходе проведения рейдовых проверок налоговыми инспекциями Витебской области установлено 33 индивидуальных предпринимателя, которые привлекали к своей деятельности физических лиц, не являющихся близкими родственниками.

BY, Витебская, Политика »

[17 июля 2009 | Comments Off]
“Еўрапейская кааліцыя” лічыць прысуд Леаніду Свеціку беспадстаўным

Адпаведную заяву 16-га ліпеня агучыў палітык Аляксандр Скрабец, які прыехаў у Віцебск падтрымаць праваабаронцу.

BY, Актуально, Витебская, Политика »

[15 июля 2009 | Comments Off]
Віцебскі праваабаронца чакае прысуду

На працягу чатырнаццаці пасяджэнняў суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Урбановіч разглядала крымінальную справу сябра БХК Леаніда Свеціка, якога вінавацяць у распальванні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасці.

Тры віцебскія апазіцыянеры, якія праходзяць па гэтай справе ў якасці пацярпелых, катэгарычна не вераць у вінаватасць падсуднага, пра што неаднаразова заяўлялі падчас працэсу.

Леаніда Свеціка вінавацяць у тым, што ён нібыта пісаў і дасылаў жыхарам Віцебска лісты ад імя радыкальнай прафашыстоўскай арганізацыі “Русское Национальное Единство”.

BY, Витебская, Культура »

[13 июля 2009 | Comments Off]
Дня цвярозасці на “Славянскім базары” не будзе

Віцебскія ўлады адмовіліся ад ідэі забараніць продаж алкаголю ў адзін з фестывальных дзён. Алкагольныя напоі проста вырашылі прадаваць з некаторымі абмежаваннямі.

BY, Витебская, Культура »

[10 июля 2009 | Comments Off]
Павел Севярынец лічыць літаратуру “сур’ёзнай зброяй”

У віцебскім “Еўрапейскім клубе”, заснаваным паводле ініцыятывы тутэйшых прыхільнікаў А.Мілінкевіча, прайшла творчыя сустрэча з палітыкам, пісьменнікам і журналістам Паўлам Севярынцам.

BY, Актуально, Витебская, Общество »

[7 июля 2009 | Comments Off]
Міліцыянты прыйдуць на “Славянскі базар” у цывільным

Ахоўваць правапарадак на фестывалі, які распачнецца 10-га ліпеня, віцебскім супрацоўнікам міліцыі будуць дапамагаць іх калегі з райцэнтраў вобласці, а таксама адмыслоўцы-кінолагі са сваімі гадаванцамі.

Начальнік управы аховы правапарадку МУС аблвыканкаму Ігар Скарыновіч паведаміў журналістам, што прысутнасць міліцыянтаў на вуліцах горада не мусіць нерваваць гасцей і жыхароў Віцебска. Менавіта таму значная колькасць супрацоўнікаў МУС будзе патруляваць горад у цывільным адзенні. Іншыя будуць апранутыя ў парадную форму, у тым ліку і тыя супрацоўнікі, што будуць дзяжурыць на кардонах з металашукальнікамі.
photo.bymedia.net

BY, Актуально, Витебская, Экономика »

[6 июля 2009 | Один комментарий]
З-за свавольства ўладаў прадпрымальнікі трацяць грошы

Дзесяць віцебскіх прадпрымальнікаў дагэтуль не могуць прыйсці ў сябе пасля зносу іх маёмасці.

– На гэтым месцы шапікі стаялі з 1992 года, – распавядае Андрэй Адамцоў, уладальнік вядомай у Віцебску “жалезкі” – шапіка, дзе прадаваліся музычныя часопісы, дыскі і касеты. – 8 лютага гарвыканкам прыняў рашэнне, што ўсе шапікі альбо знясуць, альбо іх неабходна рэканструяваць у крамкі з гандлёвай залай. Мы ўсе сабраліся і пагадзіліся будавацца. Атрымацца мусіў цэлы комплекс. 1 мая будаўніцтва пачалося, а 11 чэрвеня на гэтае месца прыгналі трактары і экскаватары, якія пачалі руйнаванне аб’екта.

BY, Витебская, Происшествия »

[1 июля 2009 | Comments Off]
Дзень незалежнасці пад пільным даглядам міліцыі

3-га ліпеня ў Віцебску будуць арганізаваныя беспрэцэдэнтныя меры бяспекі: на ўрачыстае шэсце ўдзельнікаў будуць прапускаць праз металадэтэктары.

BY, Витебская, Общество »

[29 июня 2009 | Comments Off]
Украінцаў уразілі беларускія законы

У Віцебску прайшоў міжнародны семінар з удзелам украінскіх і беларускіх прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.

BY, Витебская, Общество »

[26 июня 2009 | Comments Off]
Наркотыкі не ўжываюць, затое шмат п’юць

Спецыялісты падлічылі, што жыхары Віцебшчыны найменш як у іншых рэгіёнах ужываюць наркотыкі. Але колькасць хворых на алкагалізм у вобласці вышэй на 10 адсоткаў за сярэднестатыстычны паказчык па краіне.

BY, Витебская, Экономика »

[12 июня 2009 | Comments Off]
Бюджэтныя грошы Віцебшчыны ўкладаюцца ў газоны ды тратуарную плітку

Падрыхтоўку да “Сляванскага базару” кантралюе асабіста Аляксандр Косінец, які толькі сёлета быў прызначаны старшынёй Віцебскага аблвыканкама. Іншы раз сп. Косінец аглядае аб’екты будаўніцтва нават з верталёта.

BY, Актуально, Витебская, Экономика »

[9 июня 2009 | Comments Off]
На Віцебшчыну вярнуліся рабочыя з Расіі ды іншых краін

З пачатку 2009 году колькасць афіцыйна зарэгістраваных на Віцебшчыне беспрацоўных вырасла на тысячу чалавек. Адначасова ў вобласці бракуе будаўнікоў і кіроўцаў сельскагаспадарчай тэхнікі.

Паводле Мікалая Глушонка, першага намесніка старшыні абласнога камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, рост колькасці беспрацоўных выкліканы не крызісам, а сканчэньнем ацяпляльнага сезону ды прагай землякоў папрацаваць на калгасных палетках. Да прыкладу, у цэнтры занятасці пачалі звяртацца апэратары кацельняў. Яшчэ адна катэгорыя “новых беспрацоўных” – гэта тыя, хто імкнецца нешта зарабіць на грамадзкіх працах альбо сельгасработах.

BY, Витебская, Общество »

[31 мая 2009 | Comments Off]

Віцебшчына ізноў мае самы нізкі паказьнік прыросту насельніцтва ў краіне. Сёлета ў васьмі з 21 раёну вобласьці нараджальнасьць яшчэ больш зьнізілася.

BY, Витебская, Экономика »

[27 мая 2009 | Comments Off]
Віцебск: праязны білецік будзе каштаваць па-ранейшаму

Мясцовыя перавозчыкі прапанавалі на 40 працэнтаў павялічыць кошт праезду ў гарадзкім транспарце. Аднак ідэю аблвыканкам не ўхваліў.

BY, Витебская, Культура »

[7 мая 2009 | Comments Off]
Губернатар-”эстэт” разарае транспартнікаў і зліць пасажыраў

Паводле прыхамаці старшыні віцебскага аблвыканкама усе гарадзкія аўтобусы будуць толькі зялёнымі, “маршруткі” – жоўтымі, тралейбусы –бела-блакітнымі…