Колькі каштуе разгон маніфестацыі?
Па прыблізных падліках экіпіроўка аднаго спецназаўца абыходзіцца беларускаму падаткаплацельшчыку ў 790 даляраў ЗША.
Даведацца з афіцыйных крыніц, колькі каштуе спецназаўская амуніцыя, амаль немагчыма. Таму мы знайшлі чалавека, які нядаўна вярнуўся з-за мяжы, дзе служыў у Французскім легіёне. Да гэтага ён праходзіў тэрміновую службу ў спецназе пад кіраўніцтвам палкоўніка Паўлічэнкі. На ўмовах ананімнасці Аляксандр пагадзіўся распавесці пра кошты на спецамуніцыю.
– Расцэнкі і там, і тут падобныя, – распавядае Аляксандр. – Шлёмы і абарона – копія французскай. У Францыі спецсродкі можна вольна набыць у краме. У войску, вядома, усю амуніцыю прадаюць без крамнай нацэнкі. Калі ўлічыць гэтыя фактары, лічбы ў перакладзе на даляры аторымаюцца такія.
Элемент амуніцыі
Прыкладны кошт (у далярах ЗША)
Шлём (з тытанавай устаўкай) – 300
Шчыт – 200
Гумовы дручок (з апорай) – 20
Форма (новага тыпу) – 100
Боты – 20
Абарона (на корпус, галёнкі,
калені) – 150
Усяго – 790
У разгоне маніфестацыі на Дзень Волі прынялі ўдзел каля 2000 спецназаўцаў. Напэўна, столькі ж накіруюць у цэнтр горада на «Чарнобыльскі шлях». А гэта больш за мільён даляраў дзяржаўных сродкаў, сабраных з нашых падаткаў.