Главная » BY, Гродненская, Общество

Разбураюць старадаўнюю Горадню!

7 июня 2006 Комментариев нет

Гараджане просяць міжнародную супольнасьць падтрымаць іх у еднасьці супраць дылетантскай рэканструкцыі цэнтральнай плошчы старажытнага горада.

Мы ўжо паведамлялі, што грамадзкасьць Горадні незадаволена тым, як ідзе рэканструкцыя цэнтральнай плошчы горада – Савецкай. Гэтае непрыняцьце звязанае з адсутнасьцю разумных гістарычных абгрунтаваньняў тых ці іншых архітэктурных вырашэньняў новага аблічча пляца. Яно вылілася ў зварот беларускіх гісторыкаў, творчай інтэлігенцыі і ўвогуле гарадзенцаў да міжнароднай супольнасьці з заклікам падтрымаць іх ініцыятыву «Выратуйце Горадню!». Зварот стаў вядомы гарадзенцам 1 чэрвеня.

І справа не толькі ў тым, што горад адыгрываў заўважную ролю ва ўсіх дзяржаўных справах, пачынаючы з часоў Вялікага Княства Літоўскага. Справа яшчэ і ў тым, што яго цэнтральная, старая частка гарадзкіх забудоў разглядаецца для ўнясеньня ў Сьпіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Нават пры ўмове, што шматлікія гістарычныя каштоўнасьці, як Палац Радзівілаў, Фара Вітаўта, гандлёвая плошча былі зьнішчаныя за савецкім часам.

«Сёньня гарадзенскія ўлады, — гаворыцца у звароце, — імкнуцца зьнішчыць усё, што засталося. Рэканструкцыя Старога места праводзіцца без археалагічных раскопак, замест санацыі помнікаў вядзецца іх рэканструкцыя, усталёўваюцца на іх месцы дрэнныя копіі».

Заклапочанасьць творчай інтэлігенцыі абвастраецца і той акалічнасьцю, што шматлікія звароты да гарадзенскіх уладаў ніякага плёну так і не далі. Савецкая плошча ўдарнымі, сапраўды савецкімі тэмпамі працягвае рэканструявацца без уліку меркаваньняў вучоных і гісторыкаў.

За 6 дзён, калі зварот атрымаў галоснасьць, пад ім падпісаліся сотні мінакоў. Сярод іх ёсьць і госьці Горадні, грамадзяне Польшчы, Літвы, Індыі, Нямеччыны, Нідэрландаў ды іншых краін сьвету.

Шкада толькі, што робім мы ўсё гэта, як у той знакамітай прымаўцы: «Пакуль навальніца не грымне, мужык не пажагнаецца».

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...