На будоўлі загінуў рабочы
Каб пазьбегнуць адказнасьці, віцебскае прадпрыемства “Родник” адмаўляе факт ягонага працаўладкаваньня.
Трагічнае здарэньне адбылося 23 кастрычніка на будаўнічай пляцоўцы ў раёне Плашчы Перамогі – там ідзе рэканструкцыя былога кінатэатра “Беларусь”, які вырашана пераабсталяваць у гандлёва-дзелавы цэнтр. 35-гадовага мужчыну засыпала жвірам у катлаване: абрынуўся грунт, работнік ня змог выбрацца на паверхню, і дактарам “хуткай дапамогі” давялося канстатаваць сьмерць.
У першых выпусках тэлевізійных навін аповяды пра гэтае здарэньне былі супярэчлівыя. Тэлегледачам паведамілі, што ў катлаване загінуў чалавек, які толькі што прыйшоў уладкоўвацца на працу ў будаўнічы каапэратыў “Родник”. Аднак апытаныя сьведкі аднадушна паказалі: загінулы быў у спэцвопратцы, і малаверагодна, што ў вырытую экскаватарам глыбокую яміну ён палез паводле ўласнай ініцыятывы.
Пракуратура Першамайскага раёна распачала сьледства. Паводле сьледчага Васіля Парусава, да адміністрацыі каапэратыву “Родник” ёсьць шэраг пытаньняў: чаму, не аформіўшы належным чынам працоўныя адносіны, чалавека дапусьцілі да працы, альбо чаму не выконваліся меры бясьпекі, калі загінулы чалавек ужо быў залічаны супрацоўнікам будаўнічай арганізацыі.
Пазыцыю кіраўніцтва каапэратыву, якое адмаўляе факт прыняцьця загінулага на працу, можна патлумачыць нежаданьнем узяць на сябе адказнасьць за сьмерць работніка падчас выкананьня працоўных абавязкаў. Толькі што, зь 1 па 20 кастрычніка, на Віцебшчыне прайшлі дэкады бясьпекі будаўнічых і мантажных прац, якія гарвыканкам загадаў правесьці ў сувязі з падвышэньнем колькасьці вытворчых траўмаў. Кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, дзе былі заўважаныя парушэньні тэхнікі бясьпекі, чакае адміністрацыйнае пакараньне. У гэтым шэразе відавочна не хацела б апынуцца адміністрацыя каапэратыву.
Да слова, будоўлю гандлёва-дзелавога цэнтру, дзе жвірам засыпала мужчыну, у Віцебску ўжо называюць “нядобрым месцам”. Літаральна на наступны дзень пасьля гэтай трагедыі непадалёк адбылася яшчэ адна: грузавы аўтамабіль МАЗ, які вёз матэрыялы на тое самае будаўніцтва, раптам заехаў на трамвайныя рэйкі і справакаваў сутыкненьне з трамваем, які не пасьпеў прытармазіць. На шчасьце, здарэньне адбылося безь сьмяротных чалавечых ахвяраў, хаця двух траўмаваных пасажыраў трамвая на “хуткай дапамозе” ўсё-ткі давялося завезьці ў шпіталь.
Спасибо за интересную тему. :)
Читаю между строи и вижу умного человека. Спасибо.
Оставить комментарий
Метки
Барановичи Бобруйск Борисов Брестская Витебская Гомельская Гродненская ЖКХ Жодино КГБ Лида Минская Могилевская Молодой фронт Новогрудок Новополоцк Орша Пинск Полоцк Светлогорск Сморгонь Солигорск алкоголь вера выборы деньги дети жилье зарплата здоровье идеология искусство история льготы милиция налоги образование пенсия право протест профсоюз работа радиация суд экологияРубрики
Страницы
Подписка
Нас считают