Главная » BY, Брестская, Культура

Раней Косава было эўрапейскім гарадком

29 октября 2008 2 комментария

З сотняй крамаў, сваім славутым палацам-прыгажуном, домам Касьцюшкі… Цяпер гэта захалусьце. Аднак яно марыць пра вяртаньне ў Эўропу.

Вікторыя Савосьціна – карэнная касаўчанка. Ёй хутка споўніцца 80. Жанчына нарадзілася ў тым даваенным Косаве, якое часта прыгадвае:

– Тады ў нас было больш за сто крамаў. Усё ў сьвятле. Усюды людзі. А зараз – пуста. На маёй вуліцы ўжо дзесяць пустых хат. Партызаны як напалі на Косава, больш крыўды зрабілі, чым немцы, калі наступалі. Столькі папалілі: і дом Касьцюшкі, і палац Пуслоўскіх. Гэта страшнейшы балаган. Пад маркай партызан было многа людзей, якія рабавалі.

Са словаў Вікторыі Савосьцінай, да 1939 году  ў палацы Пуслоўскіх было польскае староства. Працавала таксама школа пчалярства. Пазьней будынак пераняла чырвонаармейская частка.

А чым кіраваліся партызаны, каб падпаліць палац Пуслоўскіх?

– Ёсьць народ беларускі, сапраўды разумны і добры, – адзначае спадарыня Вікторыя, – а ёсьць дурні. Дурні палілі ды яшчэ пасьля хваліліся. А мы плакалі. Бо палілі снапамі. Ставілі на вокны. Два тыдні палыхала.

Пасьля партызанскага барбарства будынак пуставаў амаль 65 гадоў. За гэты час ля сьценаў узвіўся малады лес, дрэвы засланілі палац. Нутро будынка апынулася зьнявечаным – тут сотні разломаў, драпінаў і надпісаў кшталту «Здесь был Коля». У двары зьбіраліся кампаніі для выпіўкі.

Колішні гарачы прыхільнік партыі БНФ Леанід Несьцярчук, які цяпер працуе ва ўпраўленьні культуры Берасьцейскага аблвыканкаму, наведваў архівы ў Польшчы, выяжджаў у ЗША, шукаў інжынэрную дакумэнтацыю і фотаздымкі.

Але толькі сёлета на першую рэстаўрацыю выдаткаваныя грошы. Будаўнікі асвоілі ўжо амаль 700 мільёнаў беларускіх рублёў з агульнай сумы 840 мільёнаў.

Перадусім сродкі выкарыстаныя на заліўку бэтонам даху, каб не праліваліся ўнутро ападкі. Усьлед тынкуюцца сьцены. Пакоі абасабляюцца ў былых памерах. Усталяваная лесьвіца на другі паверх.
Праз гадоў дзесяць, як плянуецца, Косаўскаму палацу цалкам вернуць ранейшае зьнешняе аблічча. У ім будуць гатэльныя нумары, рэстарацыя і нават саўна. Калі ж паспрыяе сытуацыя, то дасюль дабрыдзе турыстычная плынь замежнікаў. Таксама мажліва, што Косава ізноў стане сапраўдным горадам, з крамамі і кавярнямі. Але для гэтага, як мяркуе карэнная касаўчанка Вікторыя Савосьціна, краіна мусіць стаць эўрапейскай.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

2 комментария »

  • умераны аптыміст пишет:

    Вось гэтыя каментары машынай рассыланыя — яны мяне робяць аптымістам. Мала іх. нават машыны папэнкалі ўжо ў падвалах вашых

    А тэкст добры, як і амаль усё, што піша Галя.Трэба будзе паставіць яе ПОТЫМ на пасаду міністра інфармацыі.

    • умераны аптыміст пишет:

      толькі вось эўрапейскі гарадок гэта перадаецца адным словам мястэчка

    Реклама от RedTram

    Loading...