Мацнее памяць пра змагароў за Беларусь
Другога лістапада, на дзень ушанавання памяці продкаў, у сьвіслачскую сядзібу братоў Каліноўскіх пачалі з’яжджацца з усяе краіны.
Аднак сёлетняе выязное святкаванне Дзядоў на Гарадзеншчыне адрознівалася ад іншых тым, што не было фінальнай сцэны – затрымання грамадскіх актывістаў, хоць міліцыянты назіралі за прыехаўшымі з усіх куткоў вобласці – Слоніма, Ваўкавыска, Зэльвы, Мастоў і іншых.
Відаць, спраецыравалі на сябе дазвол сталічных уладаў праводзіць курапацкае шэсце.
Уладзімір Хільмановіч, прамаўляючы на сядзібе Каліноўскіх у Якушоўцы, зазначыў, што памяць аўтаматычна напярэдадні свята спрацоўвае і прымушае ехаць сюыды, у Свіслач. Нарадзілася традыцыя, якая з кожным годам збірае ўсё больш людзей не толькі з усіх куточкаў Гарадзеншчыны, але і Беларусі. На гэтым месцы, побач з крыжом, маладыя актывісты даюць прысягу на вернасць справе братоў-змагароў за незалежнасць краіны. Калі жыве памяць, значыць, жывем і мы.
Кветкі былі ўскладзены таксама ў самой Свіслачы ля помніка Кастусю Каліноўскаму, а таксама Рамуальду Траўгуту і старэйшаму брату – Віктару.
Загаловак дрэнь заштампаваны а тэкст шмат лепшы за яго. Альбо палепшыць загаловак, альбо пагоршыць тэкст дзеля адзінства стылю
Реклама от RedTram